Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 студзеня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

(эфір 20 студзеня)
Для назіральніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Сарнацкага дзень 20 студзеня стаў "чорным". Калі Алесь Сарнацкі прыйшоў раніцай на працу ў цэх вагонарэмонтнага заводу, яго выклікалі на сустрэчу з супрацоўнікамі міліцыі, якія чакалі Алеся.

Пазьней падышоў палкоўнік міліцыі і запатрабаваў паказаць скрыню з рэчамі. Там, апроч наклеек з надпісам "Стоп Лука" нічога не знайшлі. Супрацоўнікі міліцыі даставілі Алеся Сарнацкага ў Маскоўскі раённы адзьдзел унутраных справаў Менску, дзе трымалі дзьве гадзіны. Пасьля гэтага, не склаўшы пратаколу, адпусьцілі праваабаронцу. З размоваў у РАУСе Сарнацкі зразумеў, што раніцай у міліцыю патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў скрыні з рэчамі знаходзіцца бомба.

Па вяртаньні на працу Алесь Сарнацкі атрымаў ад намесьніка дырэктара вагонарэмонтнага заводу настойлівую параду напісаць заяву аб звальнені на ўласнае жаданьне, што ён і зрабіў. Цяпер яму прыйдзецца шукаць новую працу, каб утрымліваць сям'ю. Алесь Сарнацкі – актыўны ўдзельнік масавых выступленьняў у 1996-97 гадох, часта затрымліваўся, быў арыштаваным. Сарнацкі – сябра Беларускага народнага фронту.

XS
SM
MD
LG