Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 студзеня 2000 г.


Кастусь Бандарук, Прага

(эфір 18 студзеня)
Каб такое сталася магчымым, патрэбная была перамога над нацыстамі ў ІІ-й усясьветнай вайне, крах камунізму ва Ўсходняй Эўропе і тэхналягічная рэвалюцыя," – піша Кэрал Ўільямс у газэце "Лос-Анджэлес Таймс". У кожным разе, менавіта цяпер тыя, у каго нацысты скралі творы мастацтва, маюць прынамсі нейкі шанец атрымаць іх назад. У нямецкім горадзе Магдэбург створаны спецыяльны каталёг усіх наяўных твораў мастацтва, зь якімі ўсе зацікаўленыя змогуць азнаёміцца праз Інтэрнэт

"Яшчэ 10-ць гадоў таму такое было немагчыма, паколькі ня было інтэрнэту"-- уважае нямецкі юрыст Міхаэль Франц. Ён узначальвае створанае у 94-м годзе Каардынацыйнае Бюро, якое пасярэднічае ў вяртаньні законным уласьнікам твораў мастацтва і помнікаў культуры. У чэрвені, дзякуючы дапамозе Бюро, карціна ван Гога, коштам у 6 мільёнаў даляраў, а таксама два іншыя каштоўныя творы, бяз умяшаньня суду былі вернутыя нявестцы габрэйскага калекцыянэра Макса Зільбэрбэрга, які загінуў у Асьвенцыме. У 35-м годзе ён быў вымушаны прадаць карціну за 600 даляраў, і некалькі дзесяцігодзьдзяў яна знаходзілася ў Нацыянальнай Галерэі. У 1933-45 гадох нацысты сыстэматычна адбіралі ў габрэяў каштоўныя творы мастацтва, прымушалі за сымбалічныя сумы перадаваць іх у будучы Музэй Адольфа Гітлера у Лінцы, альбо прадаваць на аўкцыёнах. На жаль, некаторыя творы мастацтва міністэрства Прапаганды на чале з Гэбэльсам палічыла "разбэшчанымі" і загадала зьнішчыць.

Праваабаронцы і гісторыкі лічаць, што гэты акт гістарычнай справядлівасьці зьяўляецца важным прэцэдэнтам. Дзякуючы Каардынацыйнаму Бюро, і Рымская Нацыянальная Галерэя атрымала назад карціну выкрадзеную ў 43-м годзе з італьянскай амбасады ў Бэрліне. Гэтая карціна потым апынулася ў адным з музэяў.

Сёлета, нямецкі урад прыняў пастанову аб вяртаньні ахвярам нацыстаў зрабаванай імі маёмасьці. У адпаведнасьці з рашэньнем уладаў кожны музэй абавязаны прадставіць сьпіс экспанатаў, якія трапілі да іх незаконным шляхам.

У мінулым месяцы, зь ініцыятывы міністра Культуры ФРГ Міхаэля Наўмана, фэдэральныя і рэгіянальныя лідэры падпісалі гэтак званую " Бэрлінскую Дэклярацыю", пагадненьне аб супрацоўніцтве ў пошуках і вяртаньні ўласьнікам каштоўных прадметаў. Яны вырашылі таксама стварыць у Магдэбургу адмысловы, як мага больш поўны сьпіс твораў мастацтва. Міжнародны сьпіс нарабаваных, канфіскаваных, або прымусова прададзеных па заніжанай цане твораў мастацтва ўжо існуе у Лёндане, аднак ён даступны толькі для вузкага кола спэцыялістаў. Ініцыятары нямецкай старонкі на Інтэрнэце лічаць, што, у адрозьненьне ад малатыражных альбомаў, Інтэрнэт дае неабмежаваныя магчымасьці. У ім акрамя каталёгу твораў, якія знаходзяцца ў музэях і галерэях, кожны, у каго нешта нарабаванае, можа дакладана апісаць, чаго ён шукае і як гэта выглядала. Адначасова будзе вядома, ці дадзены прадмет існуе, а калі так, дык дзе ён перахоўваецца або выстаўляецца. Усе нямецкія музэі павінны да сакавіка правесьці інвэнтарызацыю прадметаў, набытых імі у 33-45 гадох. На старонцы Інтэрнэту, у прыватнасьці, ёсьць творы са згаданай калекцыі Гітлера. Гэта 13 тысячаў прадметаў, купленых або нарабаваных у прыватных калекцыянэраў па усёй Эўропе. Гітлер плянаваў стварыць зь іх вялікі музэй у Лінцы, які быў бы багацейшы за французкі Лувр.

На думку спэцыялістаў, на міжнародным рынку зьяўляецца вялікая колькасьць гістарычных прадметаў, нарабаваных нацыстамі і потым адабраных у іх саюзьнікамі ў якасьці ваенных рэпарацыяў. Каштоўныя прадметы, лёс якіх доўгі час быў невядомы, неспадзявана зьяўляюцца на рынку, напрыклад, пасьля сьмерці вайскоўцаў, якія пакінулі сабе "трафейныя" прадметы . Многія зь іх – раней сапраўды нацысты – рабавалі ў заваяваных імі краінах Усходняй Эўропы, ў тым ліку вывезьлі славутую "бурштынавую залю" з царскага палацу ў Санкт-Пецярбургу.

" Паводле нашых дадзеных, – гаворыць загадчык Каардынацыйнага Бюро Міхаэль Франц, – у самой Нямеччыне раскрадзена 3,5 мільёнаў твораў мастацтва, зь якіх 35 тысячаў дакладна апісаныя". Пасьля перамогі над Гітлерам, з трохсот дваццаці пяці нямецкіх музэяў і ўстановаў савецкія войскі вывезьлі вялізную колькасьць абразоў, парцаляну і гравюраў, частка зь якіх раней была нарабаваная ў нямецкіх габрэяў. Расейскі ўрад адмаўляецца вяртаць іх і ўважае, што гэта слушная кампэнсацыя таго, што Немцы вывезьлі або зьнішчылі ў гады ІІ усясьветнай вайны.

Ініцыятыву Нямеччыны прывітаў Амэрыканска-Габрэйскі Камітэт і вырашыў стварыць у Інтэрнэце свой уласны сьпіс страчаных твораў мастацтва.

XS
SM
MD
LG