Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 студзеня 2000 г.


Альгерд Невяроўскі, Менск

Сёньня судзьдзя Ленінскага раёну Менску Алена Церашкова накіравала на дасьледаваньне справу актывіста Свабоднага прафэсійнага зьвязу прадпрыймальнікаў Ігара Намочанкі, які абвінавачваецца ў распаўсюджваньні сярод сваіх калегаў антыпрэзыдэнцкае літаратуры.

Сёньня суд павінен быў пачаць разгляд адміністратыўнае справы спадара Намочанкі, затрыманага заўчора на менскім рэчавым кірмашы "Дынама" з пачкам бюлютэняў "Прадпрыймальнік". Міліцыянты заўважылі ў матэрыялах гэтага друкаванага выданьня абразу гонару Аляксандра Лукашэнкі й "заклікі да несанкцыянаванага страйку", пра што й зрабілі адпаведны запіс у пратаколе. Пасьля гэтага матэрыялы справы скіравалі ў суд.

Аднак Ігар Намочанка заявіў судзьдзі, што хацеў бы запрасіць да ўдзелу ў працэсе адваката. Як высьветлілася сёньня, гэтае хадайніцтва было апраўданым. Пратакол затрыманьня Ігара быў складзены міліцыянтамі зь вялікімі парушэньнямі заканадаўства і ўтрымліваў такія юрыдычна бязглуздыя выразы, як "заклік да несанкцыянаванага страйку".

Як вядома, страйк, у вадрозьненье ад мітынгу ці пікету, проста не бывае санкцыянаваным.

Ігар Намочанка таксама паведаміў судзьдзі, што не займаўся распаўсюджваньнем незарэгістраваных выданьняў, паколькі бюлетэнь "Прадпрыймальнік" выходзіць як лісток нутранай дакумэнтацыі прафэсійнага зьвязу.

Алена Церашкова накіравала гэтую справу ў раённы аддзел міліцыі на дасьледваньне.

Спадар Намочанка цалкам згодны з гэтым рашэньнем. Ён мае намер выйграць справу ў судзе, пасьля чаго зьбіраецца падаць зыск супраць ахоўнікаў кірмашу, якія зарганізавалі затрыманьне, ня маючы на гэта аніякага права.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG