Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 студзеня 2000 г.


Юрась Карманаў, Менск

Сорак жанчынаў, мужы, сыны ці сваякі якіх пацярпелі ад перасьледу афіцыйных уладаў, стварылі сваю арганізацыю – "Жаночую ініцытыву" – з мэтай аказаньня ўзаемадапамогі й абароны пацярпелых.

У ініцытыўную групу ў стварэньні адмысловай жаночай арганізацыі ўвайшлі Арына Вячорка, Тацяна Клімава, Любоў Шчукіна. Усяго ў арганізацыі каля 40 жанчын. Сярод іх спадарыні Тамара Хашчавацкая і Люцэя Халіп, Людміла Шарамет і Сьвятлана Лявонава, Сьвятлана Лябедзька й Тацяна Статкевіч. Апошнім часам да арганізацыі далучылася жонка Сямёна Шарэцкага Галіна.

Пра гэта нашаму радыё паведаміла адна зь ініцыятарак стварэньня "Жаночай Ініцытывы" Галіна Сіўчык – маці намесьніка старшыні Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" Вячаслава Сіўчыка. Яна лічыць, што зьяўленьне такой арганізацыі – цалкам лягічны крок, бо ад перасьледу апазацыйных палітыкаў церпяць у першую чаргу сем'і. Разам з тым, Галіна Сіўчык выказала занепакоенасьць з нагоды хуткасьці пашырэньня арганізацыі. Ва ўзаемадапамозе й выказваньні салідарнасьці й падтрымкі бачыць Галіна Сіўчык галоўную мэту арганізацыі.

Заява пратэсту адносна зьбіцьця ў вязьніцы Андрэя Клімава і заява пра ганебнасьць беларуска-расейскага хаўрусу сталі першымі публічнымі крокамі жаночай арганізацыі. Дарэчы, пад заяваю супроць утварэньня беларуска-расейскага хаўрусу паставіла свой подпіс Галіна Шарамет. Заявы ўжо перададзеныя ў амбасады заходніх краінаў у Беларусі ды ва ўладныя ўстановы Расеі.

Жаночая арганізацыя пакуль не зьбіраецца рэгістраваца, а будзе дзейнічаць у форме грамадзянскай ініцытывы. Пра гэта нашаму радыё паведаміла Арына Вячорка:

(А. Вячорка: ) "Што нашая арганізацыя будзе рабіць? Яна будзе ўскрываць той бок перасьледу, які ня могуць ускрыць іншыя арганізацыі. Гэта – мэдычнае лекаваньне, падтрымка шматдзетных сем'яў. Вось, напрыклад, у Шчукіна, як высьветлілася, шасьцёра ўнукаў. Мы хацелі б павярнуць грамадзтва тварам да праблемаў такога чалавечага боку. Нашыя грамадзкія крокі будуць рэакцыяй на тое, што адбываецца ў грамадзтве. У нас тры накірункі: падтрымка сем'яў, лекаваньне, падтрымка дзяцей, дзяцей сем'яў, якія пацярпелі. Мы будзем утвараць такія жаночыя камісіі, якія ўскрывалі б сытуацыю ў турмах ці месцах затрыманьня, і якія б дасьледвалі правы ў галіне беларускай мовы дзяцей".

(Карэспандэнт: ) "Арына, амплуа, пра якое вы гаворыце, даволі вядомае з гісторыі і атрымала назву "Жонкі рэвалюцыянераў". Ці ведаеце вы, што, ў пэўным сэнсе, гэтае клішэ стасуецца і вашай арганізацыі?"

(А. Вячорка: ) "Мы згодныя на такую шаноўную назву. Я адчуваю, што вы нас проста ўзвысілі".

Заявіла Арына Вячорка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG