Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 студзеня 2000 г.


Юрась Карманаў, Менск

Сёньня "Малады Фронт" абвесьціў, што 14 лютага – у дзень Сьвятога Валянціна – адбудзецца акцыя "Беларусь у Эўропу". Арганізацыйны камітэт у правядзеньні акцыі створаны ўчора.

Акцыя "Маладога Фонту" "Беларусь у Эўропу" стала ўжо традыцыйнай. Сёлета 14 лютага "Малады Фронт" зноў (пяты раз) выведзе на акцыю прыхільнікаў любові да Эўропы. Такое рашэньне прынятае на нарадзе "Маладога Фронту" ўчора.

Моладзь будзе зьбірацца на традыцыйным мейсцы пачатку акцыі – пляцу Свабоды, насупраць амбасады Францыі. Адтуль "маладафронаўцы" рушаць па амбасадах эўрапейскіх краінаў і ўручаць амбасадарам сьяточныя пэтыцыі. Час правядзеньня маніфэстацыі пакуль ня вызначаны.

Як паведаміў нашаму радыё намесьнік старшыні "Маладога Фронту" Андрэй Пятроў, ужо створаны аргкамітэт акцыі. У яго ўвайшлі кіраўнікі раённых радаў "Маладога Фронту" зь Менску, лідэр арганізацыі Павал Севярынец ды іншыя.

(Пятроў: ) "Мы, зразумела, пададзім афіцыйную заяўку, але вопыт паказвае, што нашыя ўлады нават баяцца такога, і, хутчэй за ўсё, мы атрымаем адмову. Гэтая акцыя як заўсёды прымеркаваная да дня Сьвятога Валянціна, на якой мы ўздымем пытаньне ўціску маладых людзей, выгнаньня іх з унівэрсітэтаў і, нават, фізычнага перасьледу. Нядаўна, перад новым годам, адзін з нашых прадстаўнікоў наведаў Прагу. І там ён сустракаўся з адным фондам, зь якім была падпісаная сур'ёзная дамова. Ужо ў гэтым годзе, калі каля 30 студэнтаў былі адлічаныя з унівэрсытата па палітычных матывах, змогуць працягнуць сваю адукацыю ў Празе. Калі ласка, зьвяртайцеся ў Малады Фронт".

Паведаміў намесьнік старшыні МФ Андрэй Пятроў.

Нагадаю, што першая акцыя "Беларусь у Эўропу" адбылася у 1997 годзе й была жорстка разагнаная ўладамі. Пасьля леташняй акцыі "Беларусь у Эўропу" намесьнік страшыні "Маладога Фронту" Яўген Скочка быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі ўмоўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG