Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 студзеня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Нацыяналісты Туджмана прайгралі выбары ў Харватыі. Левацэнтрысцкая апазыцыя атрымала рашучую перамогу ў парлямэнцкіх выбарах. Аб гэтым сьведчаць афіцыйныя падлікі вынікаў галасаваньня. Перамога апазыцыі нанесла моцны ўдар па праўрадаваму Харвацкаму Дэмакратычнаму Зьвязу і адкрыла пэрспэктыву для пацяпленьня дачыненьняў паміж Харватыяй і Захадам. Так пракамэнтавала вынікі парлямэнцкіх выбараў у постюгаслаўскай рэспубліцы газэта "International Herald Tribunе".

Перамога апазыцыі зрынула Харвацкі Дэмакратычны Зьвяз, нацыяналістычную партыю, заснаваную памерлым месяц назад прэзыдэнтам Харватыі Франьё Туджманам. Партыя кіравала краінай з часоў, калі ў 1991 годзе Туджман прывёў Харватыю да незалежнасьці ад руйнаванай Цітавай фэдэральнай рэспублікі Югаславіі. Як падлічана ад панядзелка, зь перамогай у 80 галасоў-, галоўны апазыцыйны блёк, сфармаваны Сацыял-дэмакратамі, кіраваны былым лідэрам камуністычнай партыі Івіцам Рачанам, і сацыял-лібэраламі, якіх ачольвае былы дысыдэнт Дражэн Будзіша, мелі відочную перавагу ў 8-мі з адзінаццаці выбарчых акругаў.

Спадар Рачан, магчыма, стане прэм'ер-міністрам, ён жа мае падтрымку ў кааліцыі другіх чатырох партыяў.

У сваіх штаб-кватэрах, Рачан і Будзіша ўзьнялі свае рукі пад ухваляльныя выгукі натоўпу. Рачан сказаў: "Мы ведалі пачуцьці людзей. Мы будзем старацца апраўдаць іхны давер!". Але пазьней Івіца Рачан дадаў: "Нам патрэбна шмат ахвяраў з усіх бакоў для таго, каб хутка зьмяніць сытуацыю," – цытуе Рачана "International Herald Tribunе".

За часам кіраваньня Туджмана, Харватыя скацілася да эканамічнага тупіку, з высокім роўнем беспрацоўя і разьвітай карупцыяй, - што дапамагло апазыцыі выйграць. Да таго ж Харватыя разьвівалася як вонкава дэмакратычная аўтакратыя, з эфэктыўнай уладай, сканцантраванай у прэзыдэнта і яго партыі, з кантролем дзяржаўнага тэлебачаньня ў стылі суседняй Сэрбіі, кіраванай Мілошавічам.

Праўрадавая партыя атрымала паразуе, але іста іх паразы - як і новай апазыцыйнай бальшыні – ў складанай харвацкай сыстэме прапарцыйнага прадстаўніцтва. І гэта ўскладняецца яшчэ 11-цю выбарчымі акругамі, утворанымі харвацкай дыяспарай – перадусім басьнійскімі харватамі і эмігрантамі, якія маюць падвойнае грамадзянства і могуць браць удзел у харвацкіх выбарах. Мяньшыні таксама маюць гарантаваныя 5 месцаў.

Аналітыкі прагназавалі, што блёк Рачана возьме 70 –71 са 140 фіксаваных месцаў у парлямэнце. Аднак будзе мець патрэбу ўвайсьці ў каааліцыю з блёкам, які атрымаў 24 месцы, - для таго, каб мець працоўную бальшыню ў заканадаўчым воргане. Харвацкі парлямэнт можа складацца са 150 дэпутацкіх крэслаў. Харвацкі Дэмакратычны зьвяз атрымае 40 ці 41 мандат. Але шэсьць апазыцыйных партыяў ня будуць мець дзвюх трэціх мандатаў, патрэбных, каб змяніць канстытуцыю і абмежаваць паўнамоцтвы прэзыдэнта.

"Мы прайгралі выбары, але я гарантую, што мы будзем вельмі сур'ёзнай і настойлівай апазыцыяй," – заявіў цяперашні харвацкі міністар замежных справаў Матэ Граніч.

Спадар Граніч, стрыманы прыхільнік Харвацкага Дэмакратычнага зьвязу, – фаварыт Вашынгтону. Яго бачаць у на месцы Туджмана – абраным прэзыдэнтам на выбарах 24 студзеня. Але параза ягонай партыі, відочна, адбіўся на шанцах Граніча. Гэта можа паскорыць раскол партыі ці перакіраваць яе ідэалёгію да цэнтрысцкай. Спадар Будзіша будзе галоўным апазыцыйным кандыдатам.

Ібіца Рачан у інтэрвію паабяцаў свабоду сродкаў масавай інфармацыі, супрацоўніцтва з Захадам што да Босьні і зь міжнародным трыбуналам у пытаньнях ваенных злачынстваў у былой Югаславіі.

Былы прэзыдэнт Туджман меў заскеплівыя дачыненьні з Вашынгтонам і Захадам. Ягоны нацыяналізм быў гучна прадстаўлены, ён мяшаўся ў справы Босьніі, гаворачы пра асобнае харвацкае ўтварэньне., хаця фармальна падтрымліваў Фэдэрацыю харватаў і мусульманаў, што імпанавала Вашынгтону. Ён паўсюль бачыў пляны падрыву харвацкай незалежнасьці і арганізаваў эфэктыўную структуру ў Харватыі і Босьніі, каб сачыць за заходнімі дыпляматамі, журналістамі, бізнэсоўцамі і іхнымі наймітамі.

Лідэр апазыцыі Рачан гаворыць, што як мага хутчэй трэба распачаць рух па ўступленьні краіны ў Эўрапейскі Зьвяз. Злучаныя Штаты хацелі б, каб у Харватыі разьвівалася эканоміка і ўрэшце рэшт далучэньня Харватыі да праграмы НАТО Партнэрства дзеля міру. Адміністрацыя Клінтана таксама спадзяецца, што рэформы ў Харватыі.

XS
SM
MD
LG