Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 05 студзеня 2000 г.


Юрась Карманаў, Менск

У Бабруйску 4 студзеня адбылася несанкцыянаваная акцыя "Ланцуг Свабоды", наладжаная Маладым Фронтам і прадстаўнікамі іншых дэмакратычных арганізацыяў. Пра гэта нашаму радыё паведамілі ў штаб-кватэры БНФ "Адраджэньне".

Каля 70 чалавек выйшлі ў Бабруйску на цэнтральную вуліцу, дзе на працягу гадзіны трымалі запаленыя сьвечкі. Міліцыя і патрулі АМАПу, сьцягнутыя да мейсца правядзеньня акцыі, ніяк не адрэагавалі на бел-чырвона-белыя сьцягі, а таксама апазыцыйныя лёзунгі, што выгуквалі ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі.

XS
SM
MD
LG