Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 31 сьнежня 1999 г.


Кастусь Бандарук, Прага

Учора, яшчэ перад тым, як прэзыдэнт Ельцын неспадзявана падаў ў адстаўку і перадаў свае паўнамоцтвы прэм'еру Ўладзімеру Пуціну, кіраўнік расейскага ўраду прадставіў на ўрадавай старонцы ў Інтэрнэце свае погляды на асноўныя пытаньні будучыні Расеі.

Расея была і застанецца вялікай краінай, – напісаў Пуцін на 14-ці старонках свайго абшырнага эсэ. Ён выказаўся ў падтрымку заходніх ідэалаў дэмакратыі і свабоднага рынку з адначасовай вернасьцю традыцыйным расейскім каштоўнасьцям.

"Расея ня мае намеру стацца новымі Злучанымі Штатамі або Велікай Брытаніяй, ў якіх лібэральныя каштоўнасьці маюць свае глыбокія карані", – напісаў ён. "У нас калектыўны ўклад жыцьця заўсёды дамінаваў над імкненьнем да індывідуалізму".

Паводле Пуціна, "глябальнае дасьведчаньне паказвае, што асноўная пагроза для правоў чалавека і дэмакратыі зыходзіць ад выканаўчай улады". Тым ня менш, на ягоную думку, у краіне павінна быць моцная ўлада, але дзяржава павінна пакідаць грамадзяніну свабоду там, дзе гэта неабходна.

На думку спэцыялістаў гэткім чынам памазаны Ельцыным на свайго пераймальніка Ўладзімер Пуцін прадставіў сваю выбарчую плятформу перад прэзыдэнцкімі выбарамі і дэ-факта ўжо пачаў перадвыбарчую кампанію.

XS
SM
MD
LG