Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 30 сьнежня 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу паводле факту забойства экс-міністра нутраных справаў Юрыя Захаранкі.

Сёньня стала вядома, што пракуратура ўзбудзіла справу паводле факту "наўмыснага забойства" экс-міністра нутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі, які зьнік 7 травеня сёлета. Зь ініцыятываю ўзбуджэньня крымінальнае справы выступіла Міністэрства нутраных справаў Беларусі.

Як патлумачылі нашаму радыё ў прэсавай службе Рэспубліканскае пракуратуры, у Крымінальным кодэке няма артыкулу пра зьнікненьне людзей, і таму, каб весьці вышуковыя дзеньні, і была ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу 101 – наўмыснае забойства. Дарэчы, у прэсавай службе пракуратуры ня выключылі, што аналягічныя справы будуць узбуджаныя і паводле фактаў зьнікненьня іншых асобаў.

Разам з тым, аніякіх дзеяньняў у справе вышуку Юрыя Захаранкі не праводзіцца. Пра гэта нашаму радыё заявіла жонка зьніклага Захаранкі Вольга. Яна гаворыць, што апошні раз са сьледчых ворганаў да яе зьвярталіся два месяцы таму. З тых часоў аніякіх зьвестак яна ня мела.

Узбуджэньне крымінальнае справы паводле 101 артыкулу – наўмыснае забойства – Вольга Захаранка назвала найгоршым з варыянтаў, пра якія здагадваліся назіральнікі:

(В. Захаранка: ) "Ну значыць ён яго забіў. Лука… Вой, ня ведаю, кашмар… Я чула, што ён казаў, што ён быў у Польшчы, то ён выступіў у Расеі, што ён знаходзіцца на Украіне, канкрэтны горад, казаў, які. Разумееце. Ён проста, відаць, яго забіў і ўсё. Вось зараз і пачынае. Вой, кашмар, канешне. Забойца, маньяк-забойца. Вось, відаць, і Віньнікаву сам падставіў… Усё прадумана было зроблена ў гэтым забойстве".

47-гадовы Юры Захаранка зьнік пры нявысьветленых абставінах 7 травеня каля свайго дому. Пошукі яго цягам 7 месяцаў плёну не далі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG