Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 сьнежня 1999 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Пракуратура Рэспублікі Беларусь зрабіла паўторны запыт у "Інтэрпол" у справе падсьледнай, былой старшыні Нацыянальнага банку Тамары Віньнікавай. Як паведамляе "Интерфакс", сьледчы ў асабліва важных справах пракуратуры Пётар Радзько перакананы, што жанчына, якая выступала ў перадачах эўрапейскіх радыёстанцыяў і назвалася Тамарай Віньнікавай – сапраўды Віньнікава.

Нагадаем, што Тамара Віньнікава ўвесну зьнікла са сваёй кватэры пры нявысьветленых абставінах. У момант зьнікненьня Віньнікава была пад сьледзтвам. Супраць яе была ўзбуджаная крымінальная справа. Тамара Віньнікава падазраецца ў эканамічных злачынствах.

У кватэры Віньнінкавай цэлыя содні перабывалі супрацоўнікі праваахоўных ворганаў. Гэта тлумачылася "наяўнасьцяй пагрозаў у адрас экс-старшыні Нацбанку з боку шэрагу камэрцыйных і крымінальных структураў".

Радзько заявіў, што як сьледчы, які займаўся расьсьледаваньнем крымінальнай справы Віньнікавай, быў знаёмы з падсьледнай і ўважліва праслухоўваў яе радыёінтэрвію. Ён нагадаў, што пасьля зьнікненьня Віньнікава быў абвешчаны яе агульнанацыянальны вышук. Неабходныя запыты былі зробленыя і ў "Інтэрпол".

Зьяўленьне Віньнікавай стала нагодаю для паўторнага звароту пракуратуры ў гэтую міжнародную арганізацыю. Радзько выказаў задавальненьне тым фактам, што Віньнікава "жывая і здаровая".

Пракурор нагадаў, што крымінальная справа ў дачыненьні да экс-старшыні Нацбанку складае 30 тамоў, і сьледчыя пракуратуры разам зь Віньнікавай павінны яшчэ нямала папрацаваць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG