Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 сьнежня 1999 г.


Дзяржаўны Дэпартамэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі асудзіў зьбіцьцё дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі Андрэя Клімава ў сьледчым ізалятары №1 у Менску. Намесьнік прэсавага сакратара амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства Джэймс Фоўлі выступіў із заявай:

"Зьбіцьцё Андрэя Клімава, дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня, якое адбылося 13 сьнежня, сьведчыць пра паглыбленьне палітычнага крызысу ў Беларусі і яе самаізаляцыю ад эўраатлянтычнай супольнасьці дэмакратычных дзяржаваў. Дэпутат Клімаў быў зьбіты ахоўнікамі ў турме, дзе знаходзіцца ў папярэднім зьняволеньні з лютага 1998 году паводле палітычна матываваных абвінавачаньняў.

Беларускія ўлады павінны прыняць захады дзеля расьсьледаваньня інцыдэнту і пакараньн вінаватых. Урад ЗША заклікае беларускае кіраўніцтва вызваліць дэпутата Клімава ды іншых затрыманых і зьняволеных паводле палітычных матываў. Мы таксама заклікаем да зьняцьця абвінавачаньняў з былога прэм'ер-міністра Міхаіла Чыгіра і настойваем на тым, каб беларускія ўлады далі тлумачэньні з нагоды зьнікненьня людзей.

Гэтыя і іншыя крокі створаць клімат, у якім могуць быць працягнутыя перамовы ў справе вываду краіны з канстытуцыйнага і палітычнага крызысу, што распачатыя пры садзеяньні АБСЭ".

21 сьнежня, Вашынгтон

XS
SM
MD
LG