Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 16 сьнежня 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

15 сьнежня ў судзе Савецкага раёну Менску завяршыўся разгляд адміністрацыйнае справы намесьніка старшыні Беларускага Народнага Фронту пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Вячаслава Сіўчыка. Ён пакараны штрафам у памеры 217,5 мільёнаў рублёў.

Сёньня зранку судзьдзя Іна Шэйко працягвала разгляд адміністрацыйнае справы Вячаслава Сіўчыка паводле артыкулу 167 часткі 2 (арганізацыя, або актыўны ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях).

На судовае паседжаньне зьявіўся толькі адзін сьведка з боку міліцыі, які нават ня здолеў аргумэнтавана вызначыць арганізацыйную ролю Сіўчыка у несанкцыянаванай апазыцыйнай акцыі 8 сьнежня.

Судзьдзя яшчэ раз прагледзела апэратыўную відэастужку й вынесла прысуд: 217,5 мільёнаў рублёў штрафу. Вячаслаў Сіўчык паведаміў нашаму радыё:

(Сіўчык: ) "Іна Шэйко вынесла прысуд, які не заснаваны на паказаньнях сьведкаў, прызнала мяне вінаватым па артыкуле 167 частка ІІ і прызначыла штраф у памеры 217, 5 мільёнаў беларускіх рублёў. Гэта пры тым, што вельмі цяжка было назваць тое, што адбывалася 8 сьнежня на плошчы Якуба Коласа нейкім несанкцыянаваным пікетам. Але судзьдзя так і ня здолеў знайсьці ніводнага сьведку, які сказаў бы, што гэта быў менавіта несанкцыянаваны пікет, і не задумваючыся вынес прысуд.

Было дастаткова шмат працэсуальных парушэньняў з боку судзьдзі. Каб вышэйшая інстанцыя зьняла гэты прысуд… а я глыбока перакананы (гэта ўжо ня першы раз), што гэты првысуд будзе адменены.

Я растлумачыў спадарыні Шэйко, што калі яна хоча судзіць мяне за перакрыцьцё руху, дык згодна з Адміністрацыйным кодэксам, там штраф да двух мінімальных заробкаў. Прычым, гэта павінна рабіцца вельмі хутка, на месцы здарэньня, і ўсё на гэтым канчаецца.

Усё іншае я не прызнаю, бо гэта быў чыста палітычны працэс, які не патрапляе пад дзеяньне таго кодэксу, які Лукашэнка спэцыяльна распрацоўваў для барацьбы з апазыцыяй. Ён не зьвярнуў увагі на тое, што людзі могуць перакрываць рух".

Скарга ў гарадзкім судзе мусіць быць разгледжаная на працягу месяцу. Але практыка паказвае, што гэты тэрмін расьцягваецца да трох месяцаў, бо суды не спраўляюцца з разглядам такіх справаў.

XS
SM
MD
LG