Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 16 сьнежня 1999 г.


Сёньня мы зьвярнуліся да жонкі зьніклага палітыка Зінаіды Ганчар з просьбай адказаць на нашыя пытаньні.

Улады ўсё ж узбудзілі крымінальную справу па факце зьнікненьня Вашага мужа. Ці вядома спадарыні Ганчар што-небудзь у гэтай справе, ці супрацоўнічае зь ёй сьледзтва?

(З. Ганчар: ) "Месяц таму я зьвярталася да сьледчага пракуратуры Новікава з тым, каб пазнаёміцца з матэрыяламі сьледзтва, паколькі я зьяўляюся як бы пацярпелым бокам, і мне гэта не забаронена. На гэта Новікаў мне адказаў, што паколькі справа яшчэ ў працы, не закрытая, я ня маю на гэта права. І больш нічога канкрэтнага мне не сказаў".

Як вядома, былая старшыня Нацыянальнага Банку Беларусі Тамара Віньнікава ў адным са сваіх інтэрвію дала зразумець, што ўлады маюць беспасярэдняе значэньне да лёсу Генадзя Карпенкі, а таксама Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі. Мы папрасілі Зінаіду Ганчар даць камэнтар на гэты конт.

(З. Ганчар: ) "Я б не хацела камэнтаваць гэтае выказваньне, паколькі для камэнтароў у нас ёсьць палітыкі, палітолягі, журналісты, псыхолягі, таму хай гэтым займаюцца яны".

Ці засталася надзея ў Зінаіды Ганчар калі-небудзь убачыць свайго мужа? На гэта яна адказала:

(З. Ганчар: ) "Прынамсі, я вельмі спадзяюся на гэта. Я думаю, што павінна хапіць розуму у таго боку, які гэта зрабіў".

XS
SM
MD
LG