Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 13 сьнежня 1999 г.


Віталь Тарас, Прага

Сёньня, за 6 дзён да парлямэнцкіх выбараў, Дзяржаўная Дума Расеі ратыфікавала Дамову аб стварэньні саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі, якую 8 сьнежня падпісалі ў Маскве Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка. За ратыфікацыю галасавалі 382 дэпутаты, тры – ўстрымаліся, і толькі двое галасавалі супраць. Гэта - Канстантын Баравой і Сяргей Юшанкоў. Мы зьвярнуліся да Сяргея Юшанкова з просьбай патлумачыць матывы свайго галасаваньня. Вось што ён сказаў па тэлефоне з Масквы.

(Юшанкоў: ) "Гэта дамова аб стварэньні бюракратычных структураў, агромністага войска чынавенства, якое будзе вельмі дорага каштаваць шараговым падаткаплацельшчыкам. Другая падстава: прэзыдэнт Беларусі – нелегітымны. Скажам, празь 10-15 гадоў, праз 20 гадоў – няважна – гэтую дамову расцэняць як нікчэмную, і яе разарвуць.

І канешне ж, падобнага роду дамова ня можа быць прызнанай зь юрыдычнага гледзішча прававой.

Далей. Саюзная дамова вось гэтая спараджае сэпаратызм у Расеі. І рэспублікі, якія ўваходзяць у склад Расеі, таксама захочуць далучыцца да гэтай дамовы й выйсьці, натуральна, са складу Расейскае Фэдэрацыі. У рэшце рэшт, ёсьць шмат прычынаў…

Наогул, не зразумелая тая пасьпешлівасць пры заключэньні падобнага роду дамоваў. Няма ніякага аб'ектыўнага грунту для аб'яднаньня. Я маю на ўвазе эканамічны грунт. Ісьці на аб'яднаньне толькі на падставе падабенства культураў – неразумна.

Мы бачым прыклад Чэхаславаччыны, дзе чэхі й славакі разьядналіся. Мы бачым прыклад былой Югаславіі. Ну прыкладаў можна колькі заўгодна прыводзіць.

Падобнага роду дамова на самой справае прывядзе да мэтаў проста процілеглых. Будзе адраджэньне нейкай дырэктыўнай эканомікі – эканомікі, якая будзе арыентвацца толькі на нейкі ваенна-эканамічны складнік. Усе астатня элемэнты эканомікі, ці накірункі эканомікі, будуць у загоне, як гэта й было ў Савецкім Саюзе.

Я думаю, дастаткова гэтых аргумэнтаў, каб сказаць, што падобнага роду саюз не ў інтарэсах Расеі, народаў Расеі, і не ў інтарэсах народу Беларусі. Ён – у інтарэсах толькі пэўнай часткі палітычнай эліты ў Расеі і ў Беларусі.

(Карэспандэнт:) "Раней, як вядома, фракцыя "Яблоко" выказвала сур'ёзныя прэтэнзіі да дамовы, у пляне ейнае канстытуцыйнасьці, напрыклад? Наколькі прадказальным быў, на Вашую думку, менавіта такі вынік галасаваньня ў Думе?"

(Юшанкоў: ) "Прадказальны. "Яблоко", увогуле, я не баюся гэтых выразаў, палахлівая арганізацыя. Яна заўсёды трымае нос па ветры, заўсёды зыходзіць з кан'юнктурных меркаваньняў. Яны цудоўна разумеюць негатыўныя наступствы дамовы для рэальнай інтэграцыі, але ж іх пераканалі, што большасьць грамадзянаў за гэты саюз, і што калі вы выступіце супраць гэтага саюзу, дык вы страціце электарат.

Таму адзін зь лідэраў "Яблока", сказаў так у кулюарах: ну, мы ж не палітычныя самазабойцы".

З Сяргеем Юшанковым – адным з двух дэпутатаў расейскай Думы, якія галасавалі супраць ратыфікацыі дамовы, гутарыў

XS
SM
MD
LG