Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 сьнежня 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Менску была разгледжаная адміністрацыйная справа сябра выбарчае камісіі ў выбарах прэзыдэнта Сяргея Абадоўскага. Раней ён быў асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у паседжаньні Цэнтральнага выбарчага камітэту 25 лютага.

Сяргей Абадоўскі абскарджваў судовае рашэньне ў гарадзкім і Вярхоўным судах. Вярхоўны суд адмяніў рашэньне раённага суду й накіраваў справу на новы разгляд у Ленінскі суд.

Судзьдзя Канстантын Жданок у выніку сёньняшнага разгляду справы замяніў Сяргею Абадоўскаму пяць сутак арышту трыма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG