Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 09 сьнежня 1999 г.


Віталь Тарас, Прага

З нагоды падпісаньня беларуска-расейскай дамовы намесьнік прэсавага сакратара Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Джэймс Фоўлі заявіў на брыфінгу 8 сьнежня наступнае:

(Фоўлі: ) "У прынцыпе, мы ня супраць інтэграцыі паміж эўрапейскімі краінамі, калі інтэграцыя зьяўляецца ўзаемавыгоднай, добраахвотнай і не стварае перашкодаў для больш шырокай, трансатлянтычнай інтэграцыі. Але для нас прынцыпова, каб лічыць гэты працэс добраахвотным, інтэграцыя павінна быць вынікам дэмакратычнага працэсу. Але паколькі дэмакратыі ў Беларусі няма, нельга зрабіць выснову, што гэтая дамова з Расеяй адпавядае волі беларускага народу, альбо што гэтае рашэньне было добраахвотным".

Адказваючы на пытаньне аб тым, як будуць будавацца адносіны паміж ЗША і новым утварэньнем, прадстаўнік Дзяржаўнага Дэпартамэнту заявіў, што зараз цяжка меркаваць, што будзе ўяўляць сабой саюзная дзяржава Беларусі і Расеі.

(Фоўлі: ) "Я ня ўпэўнены, што тое ўтварэньне, якое ўтварылася ў выніку саюзу, будзе адпавядаць некаторым запаветным мэтам і жаданьня спадара Лукашэнкі".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG