Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 1999 г.


7 Сьнежня

Заўтра адбудзецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Расею, пад час якога будзе падпісаная дамова аб стварэньні хаўруснае дзяржавы… Працяг…

Сёньня ў Вільні распаўсюджаная заява Старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Сямёна Шарэцкага з нагоды меркаванага падпісаньня саюзнае дамовы ў Маскве. Сямён Шарэцкі, ў прыватнасьці, адзначае: "Пры аднаўленьні дэмакратыі саюзную дамову чакае той жа лёс, што і пакт Молатава-Рыбентропа"… Працяг…

Прадстаўнікі беларускай апазыцыі плянуюць правесьці заўтра шэраг несанкцыянаваных акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня ў розных рэгіёнах краіны, каб прадэманстраваць свой пратэст супраць падпісаньня ў Маскве беларуска-расейскае хаўруснае дамовы… Працяг…

Напярэдадні падпісаньня ў Маскве хаўруснае дамовы Кааардынацыйная Рада дэмакратычных сілаў прапанавала кіраўніцтву АБСЭ прыняць заяву, у якой гаварылася б пра непрызнаньне падпісаных Лукашэнкам інтэграцыйных дакумэнтаў. Гэтая ініцыятыва была вылучаная прадстаўнікамі Каардынацыйнае Рады ў часе сустрэчы з кіраўніком назіральна-кансультатыўнае групы АБСЭ ў Менску Гансам-Георгам Вікам… Працяг…

Напярэдадні падпісаньня дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы, расейскі прэм'ер-міністар сустрэўся з групай пісьменьнікаў у Расейскім ПЭН-цэнтры. Цягам гэтай сустрэчы Ўладзімер Пуцін, у прыватнасьці, зноў заявіў аб тым, што аб'яднаньне, на ягоную думку, цалкам адпавядае дзяржаўным інтарэсам Расеі. Аднак, ня ўсе прадстаўнікі расейскай інтэлігенцыі падзяляюць падобны пункт гледжаньня. Вось што сказаў у тэлефоннай гутарцы з Прагай вядомы маскоўскі літаратар Валянцін Аскоцкі… Працяг…

6 Сьнежня

Сёньня прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Якушкін паведаміў, што хаўрусная дамова будзе падпісаная 8 сьнежня, пад час афіцыйнага візыту Лукашэнкі ў Маскву… Працяг…

Тэма беларуска-расейскага саюзу ў расейскім друку… Працяг…

(эфір 3 сьнежня)
У Горадні адбыўся суд у справе асьпіранта Гарадзенскага ўнівэрсытэту Валянціна Аскеркі. Ён абвінавачваўся ў арганізацыі недазволенага шэсьця 24 лістападу. Вінаватасьць спадара Аскеркі не была даказаная. Справа спыненая з-за адсутнасьці складу правапарушэньня… Працяг…

3 Сьнежня

Адказу на пытаньне, калі будзе падпісаная беларуска-расейская хаўрусная дамова, дагэтуль няма… Працяг…

Прычыны адтэрміноўкі падпісаньня беларуска-расейскай саюзнай дамовы камэнтуе аналітык Цэнтру ўсходніх дасьледваньняў у Варшаве Яцэк Ціхоцкі… Працяг…

2 Сьнежня

Вызваленьне былога прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Чыгіра было апошнім часам адным з пастаянных патрабаваньняў адміністрацыі ЗША. Як ацэньвае гэты акт афіцыйны Вашынгтон, ці мяняецца амэрыканская пазыцыя адносна прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі, чые легітымныя паўнамоцтвы скончыліся сёлета ў ліпені, як ставіцца амэрыканскі ўрад да падпісаньня беларуска-расейскай саюзнай дамовы? На пытаньні Беларускай службы Радыё Свабода адказвае прадстаўніца Дзяржаўнага Дэпартамэнту ЗША Эн Джонсан… Працяг…

Як ставяцца да падпісаньня беларуска-расейскай дамовы прадстаўнікі палітычнай эліты Расеі. На сувязі з Масквы – дырэктар Цэнтру палітычнае кан'юнктуры Аляксей Часнакоў… Працяг…

1 Сьнежня

Амаль кожны другі жыхар Беларусі выказваецца за аб'яднаньне з Расеяй, але дзьве траціны апытаных падтрымліваюць незалежнасьць Беларусі. 63% рэспандэнтаў не выключаюць, што ў выніку аб'яднаньня тэрарысты могуць распаўсюдзіць сваю дзейнасьць на Беларусь, а 66% лічаць магчымымі добрыя стасункі Беларусі як з Расеяй, гэтак і з Заходняй Эўропаю. Такія вынікі атрыманыя пад час агульнанацыянальнага сацыялягічнага апытаньня, якое правёў у лістападзе Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледваньняў… Працяг…

30 Лістапада

У нядзелю ў Менску ў Нямецкім культурным цэнтры з дакладам "Беларусь у ХХІ стагодзьдзі" выступіла віцэ-старшыня Камісіі Эўрапарлямэнту ў справах адносінаў з Украінай, Беларусьсю і Малдовай Элізабэт Шродэр. Даклад гэты адлюстроўвае галоўныя тэндэнцыі палітыкі Эўрапейскага парлямэнту і Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі. Аб сваіх поглядах на ролю Беларусі ў Эўропе і на беларуска-расейскую інтэграцыю Элізабэт Шродэр расказвае ў інтэрвію Беларускай праграме Радыё Свабода… Працяг…

29 Лістапада

(эфір 27 лістапада)
Сябры згуртаваньня беларусаў Канады атаўскага і таронцкага аддзелаў і сябры Асацыяцыі беларусаў Квэбэку 26 лістапада правялі перад беларускай амбасадай у Атаве дэманстрацыю салідарнасьці з суродзічамі на Бацькаўшчыне, якія 17 кастрычніка і 24 лістапада пратэставалі супраць дамовы аб саюзе Беларусі й Расеі. Старшыня Рады БНР сп. Івонка Сурвіла, якая жыве ў Канадзе, дала інтэрвію нашай праграме… Працяг…

Учора ў простым эфіры праграмы "Итоги" расейскага тэлеканалу НТВ Лукашэнка даваў сваю трактоўку адтэрміноўцы падпісаньня хаўруснае дамовы… Працяг…

Выступленьне Аляксандра Лукашэнкі на расейскім тэлебачаньні ў нядзелю стала кульмінацыйным момантам рэакцыі расейскіх СМІ на хваробу Ельцына і адкладзенае падпісаньне саюзнай дамовы. Гэтая тэма працягвае абмяркоўвацца і ў расейскім друку… Працяг…

26 Лістапада

Тэрмiн падпiсаньня беларуска-расейскае хаўруснае дамовы перанесены з 26 лiстапада на больш позьнi час. Выказваюцца розныя меркаваньні што да прычынаў гэтай адтэрмiноўкi… Працяг…

Перанос падпісаньня беларуска-расейскай дамовы выклікаў розныя ацэнкі і ў расейскай прэсе, якая камэнтуе ня толькі факт пераносу, але й саму дамову… Працяг…

Учарашняе паведамленьне Крамля пра тое, што Масква папрасіла Менск адтэрмінаваць на некаторы час падпісаньне саюзнае дамовы, выклікала шэраг камэнтароў і здагадак з боку палітыкаў і аглядальнікаў… Працяг…

25 Лістапада

Падпісаньне беларуска-расейскае хаўруснае дамовы, заплянаванае на 26 лістапада, пераносіцца на больш позьні тэрмін… Працяг…

Апошнія ініцыятывы ў справе беларуска-расейскай інтэграцыі знайшлі сваё адлюстраваньне ў ацэнцы аналітыка Радыё Свабода Пола Гобла… Працяг…

У расейскім друку значна ўзрасла колькасьць публікацыяў на тэму дамовы аб стварэньні саюзу Беларусі й Расеі. Пры гэтым прыхільнікі саюзу ў абедзьвюх краінах зьвяртаюцца да сацыялягічных апытаньняў, вынікі якіх часта супярэчаць задуме арганізатараў… Працяг…

Шасьцёра затрыманых пасьля учорашняе несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў Менску ўжо вызваленыя… Працяг…

(эфір 24 лістапада)
Стварэньне аб'яднанае транспартнае сыстэмы Беларусі й Расеі – тэма перамоваў, якія правялі сёньня ў Менску прадстаўнікі транспартных ведамстваў дзьвюх дзяржаваў. "Вонкавыя" памкненьні бакоў да інтэграцыі суправаджаюцца іх працяглым канфліктам у сфэры міжнародных аўтаперавозак. Гэты канфлікт, у сваю чаргу, зьяўляецца наступствам глыбінных эканамічных супярэчнасьцяў… Працяг…

24 Лістапада

У гэтыя хвіліны ў Менску распачынаецца несанкцыянаваная акцыя "Гадзіна смутку", зарганізаваная Каардынацыйнай Радаю дэмакратычных сілаў… Працяг…

Затрыманьнем і зьбіцьцём удзельнікаў завяршылася сёньня ў Менску несанкцыянаваная акцыя апазыцыі "Гадзіна смутку". У трэцюю гадавіну прэзыдэнцкага рэфэрэндуму акцыя праводзілася на знак салідарнасьці з усімі палітзьняволенымі і насіла антыінтэграцыйны характар… Працяг…

26 лістапада ў Крамлі Лукашэнка і Ельцын паставяць свае подпісы пад дамоваю аб стварэньні хаўруснае дзяржавы. У Расеі вакол плянуемага падпісаньня вядуцца палітычныя спрэчкі. Пры гэтым сэнс дакумэнта застаецца ня вельмі зразумелым… Працяг…

Напярэдадні падпісаньня беларуска-расейскае дамовы быў узгоднены паліўна-энэргетычны балянс Расеі і Беларусі – адзін з найважнейшых эканамічных дакумэнтаў ва ўзаемных стасунках паміж дзьвюма краінамі. У ім прадугледжана, што й без таго скарочаныя аб'ёмы паставак расейскіх паліўных рэсурсаў у Беларусь па нізкіх коштах у наступным годзе зьменшацца яшчэ больш… Працяг…

Расейскі друк актыўна камэнтуе меркаванае падпісаньне дамовы аб беларуска-расейскім саюзе… Працяг…

23 Лістапада

Дэталi заплянаванае на 24 лiстапада акцыi пад назовам "Час смутку й салiдарнасьцi" былi абмеркаваныя пад час сёньняшняга пасяджэньня Каардынацыйнае Рады дэмакратычных сiлаў Беларусi… Працяг…

Менская міліцыя рыхтуецца да апазыцыйных акцыяў пратэсту супраць падпісаньня беларуска-расейскае хаўруснае дамовы. Учора прадстаўнікі аддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну Менску правялі несанкцыянаваны ператрус у кватэры супрацоўніка ўправы БНФ, 21-гадовага Кастуся Рэзьнічака… Працяг…

(эфір 22 лістапада)
У мінулыя выхадныя несанкцыянаваныя пікеты супраць саюзнае дамовы адбыліся ў Горадні, Гомелі і Полацку. У полацкім пікеце бралі ўдзел паўтары дзясяткі сябраў полацкае суполкі БНФ. Наглядалі за ім прыблізна столькі ж міліцыянтаў. Гэтым разам ніякіх эксцэсаў пад час правядзеньня пікету ня здарылася… Працяг…

22 Лістапада

Рэалізацыя дакумэнтаў, падпісаных на саміце ў Стамбуле, а таксама падрыхтоўка да падпісаньня Дамовы пра ставарэньне хаўруснае дзяржавы паміж Беларусьсю й Расеяй будуць галоўнымі кірункамі працы Міністэрства замежных справаў Беларусі. Пра гэты сёньня заявіў журналістам кіраўнік ведамства вонкавай палітыкі краіны Урал Латыпаўу… Працяг…

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся разбор справаў сябраў БНФ Алеся Астроўскага і Аляксандра Міхальчыка, якія былі затрыманыя ў мінулую сыботу, калі спрабавалі публічна выказаць сваё стаўленьне да саюзу Беларусі і Расеі. Абодва атрымалі па двое сутак арышту быццам бы за тое, што не падпарадкаваліся супрацоўнікам міліцыі… Працяг…

19 Лістапада

26 лістапада ў Маскве будзе падпісаная дамова аб стварэньні хаўруснае дзяржавы Беларусі й Расеі. Выступаючы на саміце АБСЭ ў Стамбуле Аляксандар Лукашэнка заявіў, што хаўрус Беларусі й Расеі не скіраваны супраць іншых краінаў, а адкрыты для іхнага ўступленьня. Як паведаміў учора прадстаўнік выканаўчага камітэту беларуска-расейскага хаўрусу Сяргей Шухно, падпісаньне новае хаўруснае дамовы будзе толькі пачаткам чарговага раунду інтэграцыйнага працэсу… Працяг…

(эфір 18 лістапада)
Афіцыйная прапаганда вельмі часта любіць паўтараць, што ў выпадку стварэньня адзінае беларуска-расейскае дзяржавы беларускія вайскоўцы ані ў якім выпадку ня пойдуць служыць у гарачыя кропкі. Лукашэнка, Мясьніковіч ды іншыя высокія дзяржаўныя чыноўнікі сьцьвярджаюць, што расейская армія сама дасьць рады так званым чачэнскім тэрарыстам і, маўляў, беларусам там няма чаго рабіць. А тым часам, некаторыя прэзыдэнцкія экспэрты й журналісты спакваля падкідаюць грамадзкай сьвядомасьці ідэю аб тым, што беларускім хлопцам ваяваць за чужыя інтарэсы ўсё ж такі давядзецца… Працяг…

17 Лістапада

26 лістапада ў Маскве плянуецца падпісаньне новае хаўруснае беларуска-расейскае дамовы. Напярэдадні гэтае цырымоніі беларускія ўлады рыхтуюцца да масавых акцыяў пратэсту апазыцыі, якія апазыцыя, у сваю чаргу, пакуль не плянуе… Працяг…

16 Лістапада

Сёньня Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі сустрэўся ў Сэйме Літвы з кіраўніком літоўскае парлямэнцкае дэлегацыі ў АБСЭ, дэпутатам Казісам Бубялісам… Працяг…

Сёньня Лукашэнка правёў нараду з вышэйшымі чыноўнікамі ў пытаньні падпісаньня новае хаўруснае дамовы… Працяг…

15 Лістапада

Беларуска-расейская дамова аб стварэньні адзінай саюзнай дзяржавы можа быць падпісаная ўжо праз 10 дзён. Расейская прэса, якая зусім мала пісала пра праект дамовы ў часе ягонага афіцыйнага абмеркаваньня, зноў пачынае вяртацца да гэтай тэмы… Працяг…

11 Лістапада

Паштовая Скрынка 111: Лісты на Свабоду. Інтэграцыя з Расеяй і раскол у БНФ.… Працяг…

(эфір 10 лістапада)
Сёньня ў Сэйме Літвы адбылася сустрэча паміж міжпарлямэнцкай групай Сэйму па сувязях зь Вярхоўным Саветам Беларусі 13-га скліканьня і дэлегацыяй Вярхоўнага Савета на чале з Сямёнам Шарэцкім… Працяг…

2 Лістапада

Учора афіцыйна завяршылася абмеркаваньне дамовы аб стварэньні беларуска-расейскае хаўруснае дзяржавы. У сувязі з чым беларускія ўлады заявілі пра быццам бы надзвычай актыўны ўдзел у гэтай кампаніі ня толькі беларускага, але й расейскага насельніцтва… Працяг…

27 Кастрычніка

Сёньня цэнтральная падзея дня – выступ Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаўнай Думе Расеі. Падчас гэтага выступу фракцыя "Яблоко" пакінула залю паседжаньня. Адзіным дэпутатам, які спрабаваў сёньня процідзейнічаць выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Думе, быў прадстаўнік правых Сяргей Юшанкоў, за што атрымаў рэзкую заўвагу сьпікера Думы Генадзя Селязьнёва. Вось як патлумачыў Сяргей Юшанкоў сваю пазыцыю ў тэлефоннай размове з нашай рэдакцыяй у Празе… Працяг…

Беларуская нацыянальная інтэлігэнцыя выказвае рашучы пратэст супроць стварэньня хаўруснай з Расеяй дзяржавы… Працяг…

Згодна з заяваю Лукашэнкі, зробленай ім пасьля сустрэчы зь Ельцыным, падоўжаны тэрмін абмеркаваньня дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы. Але ў Беларусі так званае "ўсенароднае абмеркаваньне" адбываецца традыцыйным добрахвотна-прымусовым шляхам пад наглядам вэртыкальшчыкаў… Працяг…

(эфір26 кастрычніка)
Напярэдадні выступу Аляксандра Лукашэнкі ў Дзяржаўнай Думе Расеі Кансультатыўная Рада апазыцыйных партыяў Беларусі накіравала на імя Барыса Ельцына, Уладзімера Пуціна, сябраў Рады Фэдэрацыі й дэпутатаў Дзяржаўнае Думы ліст, у якім папярджвае: калі Расея і надалей будзе падтрымліваць нелегітымнага кіраўніка Беларусі, дык Рада зьвернецца да міжнароднай супольнасьці з заклікам – прызнаць Расейскую Фэдэрацыю дзяржаваю-агрэсарам… Працяг…

26 Кастрычніка

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся сёньня з прэзыдэнтам Расеі Барысам Ельцыным. Сустрэча мела прыватны характар, але, як стала вядома, Лукашэнка не патрапіў цягам гэтай сустрэчы дамагчыся падтрымкі больш радыкальнага пляну інтэграцыі паміж Беларусяй ды Расеяй… Працяг…

А ні беларусаў, а ні расейцаў не чакае нічога добрага, калі будзе падпісаная дамова аб стварэньні хаўруснае дзяржавы. Такія высновы зробленыя сябрамі Нацыянальнага выканаўчага камітэту – ценевага ўраду Беларусі – на пасяджэньні, якое адбылося 26 кастрычніка… Працяг…

15 Кастрычніка

У Беларусі афіцыйная прэса надае шмат увагі дамове пра стварэньне беларуска-расейскай саюзнай дзяржавы. Як жа адбываецца абмеркаваньне праекту ў Расейскай Фэдэрацыі, і ці ідзе яно навогул?… Працяг…

14 Кастрычніка

У праект Дамовы аб утварэньні хаўруснае дзяржавы, які вынесены на абмеркаваньне, унесены пункт аб стварэньні агульнай інфармацыйнай прасторы. Аднак на справе гэты працэс па-ранейшым застаецца толькі пажаданьнем… Працяг…

13 Кастрычніка

Праект дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы ня выклікаў вялікае цікавасьці ў грамадзтве. Так што нават улады (як расейскія, так і беларускія) ня робяць выгляду, быццам ідзе шырокае абмеркаваньне гэтага дакумэнту… Працяг…

12 Кастрычніка

Стварэньне саюзу Беларусі і Расеі мае сталую апазыцыю сярод кіраўнікоў расейскіх рэгіенаў. Гэта яшчэ раз пацьвердзілася сёньня. Прэзыдэнт Татарстану Мінцімер Шайміеў заявіў, што ягоная рэспубліка можа перагледзець свой статус у скалдзе Расеі, калі прэзыдэнты Расеі і Беларусі падпішуць дамову аб стварэньні саюзнай дзяржавы… Працяг…

11 Кастрычніка

Сёньня ў афіцыйных беларускіх і расейскіх газэтах зьявіўся праект дамовы пра старэньне хаўруснае дзяржавы. Ягоныя аўтары заклікаюць грамадзянаў абедзьвюх краінаў выказваць адносіны да будучыні "саюзу"… Працяг…

8 Кастрычніка

Сёньня ў афіцыйных беларускіх і расейскіх газэтах зьявіўся праект дамовы пра старэньне хаўруснае дзяржавы. Ягоныя аўтары заклікаюць грамадзянаў абедзьвюх краінаў выказваць адносіны да будучыні "саюзу"… Працяг…

Праект дамовы аб утварэньні хаўруснае дзяржавы, апублікаваны ў пятніцу – ужо ня першы, які выносіцца на абмеркаваньне. У падмацаваньне падобных інтэграцыйных ініцыятываў праводзяцца розныя сацыялягічныя апытаньні. Адно з апошніх апытаньняў, праведзеных ва Ўкраіне, паказала, што найбольш прыхільна да хаўрусу ставяцца прыхільнікі палітыкаў з найбольш левымі, камуністычнымі, поглядамі… Працяг…


Сёньня ў "Советской Белоруссии" надрукаваны праект домовы аб хаўруснай дзяржаве Беларусi й Расеi, а таксама праграма захадаў у выкананьнi палажэньняў дамовы. Эканамiчную частку гэтых дакумэнтаў пракамэнтавалi для "Радыё Свабода" эканамiчныя аглядальнiкi бiзнэс-выданьняў: "Белорусской деловой газеты" Андрэй Махоўскi i "Белорусского рынка" Тацяна Калiноўская… Працяг…

7 Кастрычніка

Заўтра ў друку зьявіцца праект дамовы аб стварэньні "саюзнае" дзяржавы, які падрыхтаваны афіцыйнымі прадстаўнікамі Беларусі й Расеі… Працяг…

6 Кастрычніка

Неапублікаваны дагэтуль тэкст новае беларуска-расейскае дамовы стаў вядомы "Радыё Свабода". Рэпартаж і першае абмеркаваньне… Працяг…

5 Кастрычніка

Пакуль расейскі міністар у справах СНД спадар Драчэўскі ўдакладняў зь беларускімі ўладамі ў Менску зьмест праекту дамовы аб хаўруснай дзяржаве, маскоўская прэса працягвала абмяркоўваць апошні дэмарш Лукашэнкі наконт гэтага праекту. Выглядае, што ў расейскіх палітыкаў палітыка "галоўнага інтэгратара" выклікае толькі раздражненьне… Працяг…

3 Кастрычніка

Праскі Акцэнт: Расейская "інтэграцыя": чарговая гульня ці рэальная небясьпека? Працяг…

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG