Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 1999 г.


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Сёньня ў Пінску распаўсюджаная заява рады гарадзкой арганізацыі Беларускае Сацыя-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада" супраць падпісаньня саюзнай дамовы.

У заяве пінскіх сацыял-дэмакратаў гаворыцца, што сёньня чалавек, які лічыць сябе прэзыдэнтам Беларусі, парушаючы існуючыя законы і насуперак волі большасьці беларусаў, падпісвае дамову, паводле якой Беларусь губляе сваю незалежнасьць.

У заяве адзначаецца, што рэжым Лукашэнкі, давёўшы эканоміку краіны да катастрафічнага стану, цяпер коштам Беларусі рвецца да ўлады ў Маскве. Аднак рана ці позна за свае злачынствы давядзецца адказваць.

Тыя людзі, якія па розных прычынах здраджваюць сваёй краіне, мусяць задумацца пра лёс выканальнікаў загадаў Гітлера, – адзначаюць сацыял-дэмакраты.

Напрыканцы заявы яе аўтары выказваюць упэўненасьць, што беларускі народ перажыве гэтую дамову і Беларусь, нарэшце, стане заможнай дэмакратычнай дзяржавай.

Сёньня заява была распаўсюджаная ў людных месцах гораду: на кірмашы, прыпынках грамадзкага транспартуы, чыгуначным вакзале.

XS
SM
MD
LG