Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 1999 г.


Татарска-Башкірская служба Радыё Свабода

Рэакцыя прэзыдэнта Татарстану Мiнцімера Шайміева..

(Шайміеў: ) "Братнія народы павінны быць побач, разам. Гэтага ніхто не адмаўляе. Але падпісаная дамова – гэта больш, паводле свайго зьместу, дамова аб саюзе дзьвюх дзяржаваў, а не дамова, па-сутнасьці, аб стварэньні новай саюзнай дзяржавы.

Зьвярніце ўвагу на 6-ы артыкул, дзе напісана: гэтыя дзяржавы сувэрэнныя й незалежныя. Альбо 16 – аб выключных паўнамоцтвах саюзнае дзяржавы. Па-сутнасьці, працэнтаў на 80 зьмест гэтага артыкулу тычыцца толькі эканамічнага супрацоўніцтва і толькі часткова закранае абарончыя інтарэсы дзьвюх дзяржаваў. Астатняе разьлічанае на доўгую пэрспэктыву, ды й тое – калі ўдасца.

Я лічу, што сёньня – гэта галаўны боль для Беларусі, і для Расеі – на заўтра. Цяжка сабе ўявіць, калі размова сапраўды будзе ісьці аб стварэньні агульнай дзяржавы.

З майго гледзішча, па меры паглыбленьня дэмакратычных працэсаў у сьвеце, беларуская апазыцыя й грамадзкасьць ніколі не пагодзяцца са стратай свайго сувэрэнітэту".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG