Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 1999 г.


Ягор Маёрчык, Менск

А 17-й гадзіне паводле менскага часу невядомыя затрымалі намесьніка старшыні Беларускага Народнага Фронту пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі Вячаслава Сіўчыка.

Як паведамілі «Радыё Свабода» ва ўправе БНФ, затрыманьне адбылося ў той час, калі Вячаслаў Сіўчык крочыў па вуліцы Чырвонай ў бок пляцу Якуба Коласа, дзе меўся удзельнічаць у акцыі пратэсту супраць падпісаньня дамовы аб стварэньни хаўруснае дзяржавы.

Паводле прадстаўнікоў управы БНФ, Вячаслава Сіўчыка затрымалі за тое, што ён зранку спрабаваў зарганізаваць перакрыцьцё руху грамадзкага транспарту ў раёне пляцу Якуба Коласа.

Паведамленьні пра затрыманьні іншых удзельнікаў сёньняшніх акцыяў не паступалі.

XS
SM
MD
LG