Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 07 сьнежня 1999 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У мінулую нядзелю ў цэнтры Горадні міліцыя затрымала трох сяброў Рускага Нацыянальнага Адзінства (РНЕ), якія мелі пры сабе газэту гэтай незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі. Праводзіцца расьсьледаваньне.

Ужо амаль два месяцы РНЕ рэгулярна, па сутнасьці, штонядзелі праводзіць свае вулічныя зборы ў самым цэнтры гораду, каля бюсту маршала Сакалоўскага. Спачатку гэта быў пікет, раздаваліся ўлёткі, газэты, пару чалавек былі ў чорнай РНЕшнай форме. Потым яны сталі больш асьцярожнымі – разьмяркоўваліся і стаялі ў розных частках сквэра.

Але адначасова цалкам свабодна яны пэрыядычна абклейваюць горад сваімі газэтамі і ўлёткамі, распісваюць сьцены і платы вялізнымі літарамі абрэвіятуры РНЕ. У канцы кастрычніка прадстаўнікі некалькіх дэмакратычных грамадзкіх арганізацыяў пісьмова запатрабавалі ад абласных і гарадзкіх уладаў спыніць патураньне РНЕ. Цікава, што ў лістападзе мэр Анатоль Пашкевіч адказаў, што ўлады робяць намаганьні, каб не дапусьціць дзейнасьці на тэрыторыі гораду незарэгістраванага грамадзкага аб'яднаньня з экстрэмісцкай накіравванансьцяй, і што камунальнай службай ліквідуюцца агітацыйныя матэрыялы РНЕ.

Дэмакраты ўспрынялі гэта як адпіску. Сапраўды, ніхто РНЕ не чапаў, а вось суды над удзельнікамі акцыяў апазыцыі працягваліся.

Днямі прадстаўнік РНЕ зьявіўся ў рэдакцыі газэты "Біржа інфармацыі", пагражаў судом. Маўляў, напісалі пра іх ня так, як трэба.

І вось у мінулую нядзелю ўпершыню да членаў РНЕ, якія стаялі ля помніка Сакалоўскаму на маіх вачах раптам пад'ехала міліцэйская машына. Трох чалавек пасадзілі ўнутр і даставілі ў райаддзел, каб высьветліць, хто яны. З сабой у іх быў пачак газэтаў РНЕ.

Міліцыяй пправодзіцца далейшае расьсьледаваньне. Прагэта мне сёньня паведамілі ў Ленінскім РАУС гораду. Дарэчы, на месцы збору РНЕ на сьцяне зьявіўся надпіс па-расейску: "Сделай город чистым - замочи фашиста".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG