Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 06 сьнежня 1999 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

(эфір 3 сьнежня)
У Горадні адбыўся суд у справе асьпіранта Гарадзенскага ўнівэрсытэту Валянціна Аскеркі. Ён абвінавачваўся ў арганізацыі недазволенага шэсьця 24 лістападу. Вінаватасьць спадара Аскеркі не была даказаная. Справа спыненая з-за адсутнасьці складу правапарушэньня.

Судзьдзя Дзьмітры Дземчанка дасканала высьветліў усе абставіны справы. Разьбіральніцтва адбывалася тры дні.

Спачатку Валянцін Аскерка запатрабаваў, каб у працэсе браў удзел адвакат, і ў сувязі з гэтым разбор быў перанесены на наступы дзень.
Абараняў яго адвакат Уладзімер Кісялевіч, які звычайна браў удзел у судовых разборах, калі судзяць удзельнікаў мерапрыемстваў, ладжаных у Горадні апазыцыяй.

І спадар Аскерка, і ягоны адвакат гаварылі па-беларуску. Таму судзьдзя дазволіў удзел у якасьці перакладчыцы супрацоўніцы ўнівэрсытэту Сьвятланы Трасавай.

У суд былі выкліканыя міліцыянты. Рэч у тым, што Валянцін Аскерка быў затрыманы 20 лістапада пры распаўсюджваньні ўлётак. Гараджан запрашалі браць удзел у акцыі 24 лістапада супраць аб'яднаьня з Расеяй. Сам Аскерка ня быў яе ўдзельнікам і меў выдадтнае алібі.
Аднак у міліцыі, каб палегчыць сабе задачу, ня бачыўшы нават Аскерку, склалі 24-га на яго пратакол як на арганізатара шэсьця.
Капітан Валеры Пеліхан так і заявіў у судзе, што распаўсюджваньне ўлётак і арганізацыя самога шэсьця – гэта адно і тое.

Адвакат Кісялевіч у сваёй прамове тады зазначыў, што працэс мае палітычны характар. Разабраўшыся ва ўсіх абставінах, судзьдзя Дзьмітры Дземчанка прызнаў за Валянцінам Аскеркам канстытуцыйнае права на распапўсюджваньне інфармацыі і не прызнаў яго арганізатарам шэсьця, у якім брала ўдзел больш за 1000 чалавек.

Рашэньне было паведамленае сёньня, у пятніцу.

XS
SM
MD
LG