Сёньня распачаўся рэспубліканскі зьезд вэтэранаў аўганскае вайны. А напярэдадні Аляксандар Лукашэнка выдаў указ аб узнагароджаньні старшыні Зьвязу вэтэранаў-аўганцаў Станіслава Гаварушкіна, а таксама ягоных расейскага і ўкраінскага калегаў Франца Клінцэвіча й Сяргея Чырванапіскага ордэнам Пашаны. Адно прозьвішча ў згаданым указе прыцягвае асаблівую ўвагу – Чырванапіскага. У свой час ён вызначыўся тым, што пад сьвіст залі зганяў з трыбуны Вярхоўнага Савету СССР акадэміка Андрэя Сахарава, калі той выказваў крытычны погляд на аўганскую вайну. Як сёньня, з вышыні часу, успрымаюць той ганебны эпізод былыя салдаты аўганскае вайны? Намесьнік старшыні Беларускага зьвязу вэтэранаў вайны ў Аўганістане Павел Шацько ў той час узначальваў у Вярхоўным Савеце камітэт па справах воінаў-аўганцаў, а Чырванапіскі быў ягоным намесьнікам. "Стаўлюся, як і тады, нэгатыўна, – зазначыў Павел Шацько ў адказ на маё пытаньне. – Але паводзіны Чырванапіскага не былі пазыцыяй камітэта, ён дзейнічаў самастойна". Тым ня менш, Шацько лічыць, што Чырванапіскага ўзнагародзілі заслужана. А на пытаньне "Як сёньня ў Беларусі сацыяльна абаронены аўганцы?", параіў даведацца ў Міністэрстве сацыяльнай абароны, у былога "аўганца" Івана Нагібіна. Аднак і Нагібін быў ня надта схільны да размовы. Паведаміў толькі, што сярэдняя пэнсія былога салдата ў сярэднім складае 14 мільёнаў рублёў – 20 даляраў паводле рынкавага курсу. Пра пэнсіі афіцэраў і гэнэралаў Нагібін адмовіўся гаварыць, як і пра тое, якія гарантыі забясьпечыла былым аўганцам дзяржава навогул. Такая ягоная асьцярожнасьць, відаць, невыпадковая: хваліцца няма чым, а крытыкаваць небясьпечна – сёньняшняя ўлада гэтага ня любіць. Пра аўганцаў улада ўзгадвае, як правіла, тады, калі Лукашэнку патрэбна падтрымка якой-небудзь чарговай ініцыятывы, – напрыклад, пры правядзеньні рэфэрэндуму, а цяпер – пры падпісаньні хаўруснае дамовы. Відаць, таму і ордэны даў кіраўнікам аўганскіх зьвязаў адразу трох славянскіх дзяржаваў. Беларускі зьвяз вэтэранаў вайны ў Аўганістане ўзначальвае цалкам адданая Лукашэнку асоба – Станіслаў Гаварушкін, дэпутат "Палаты прадстаўнікоў". Гаварушкін пры кожным зручным выпадку падкрэсьлівае, так бы мовіць, "надзвычайны клопат" Лукашэнкі пра аўганцаў.

Самае папулярнае
1