Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Навіны 26 лістапада 1999 г.


Аляксандар Сердзюкоў, Магілеў

25 лістапада зь ініцыятывы магілеўскіх арганізацыяў Беларускага Народнага Фронту й Беларускае сацыял-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада" ў Магілеве прайшоў пікет пратэсту супраць падпісаньня беларуска-расейскае дамовы аб стварэньні хаўруснае дзяржавы.

Удзельнікі пікету стаялі з плякатамі "Зь беднякамі й жабракамі не аб'ядноўваюцца", "Расея – турма народаў" ды інш.

Акцыя была санкцыянаваная гарадзкім выканаўчым камітэтам.

XS
SM
MD
LG