Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 лістапада 1999 г.


Ганна Навумовіч, Менск

(эфір 23 лістапада)
Польскі ўрад разглядае магчымасьць прадастаўленьня Беларусі таварнага крэдыту ў выглядзе вялікай партыі збожжа. З такой просьбаю да афіцыйнай Варшавы зьвярнуўся беларускі ўрад.

Намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Садоха зьвярнуўся з адпаведнай просьбаю да польскага Міністэрства гаспадаркі яшчэ ў кастрычніку. Было прапанавана, каб польскі бок паставіў збожжа Беларусі сёлета, а Беларусь вярнула пазыку з ураджаю наступнага году.

Як мне паведамілі ў амбасадзе Польшчы, аб'ём крэдытаваньня яшчэ невядомы. Магчыма, ён складзе каля 300 тысячаў тон. Плянуецца, што Беларусь атрымае з Польшчы фуражнае зерне. Навогул, нашай краіне неабходна набыць каля 2 мільёнаў тонаў фуражнага збожжа й каля 600 тысячаў тонаў харчовага.

Супрацоўнік гандлёвага прадстаўніцтва Польшчы ў Беларусі паведаміў, што амбасада раіла свайму ўраду выдаткаваць крэдыт Беларусі. Ён заўважыў – "Зерня ў нас хапае. Таму мы можам дапамагчы".

Праўда, паўстае адна сур'ёзная праблема. І, верагодна, менавіта з-за яе рашэньне наконт крэдыту пакуль не прынятае.

Справа ў тым, што Беларусь трымае кошты на збожжа на дастаткова нізкім узроўні. Напрыклад, фуражнае збожжа каштуе ў нас каля 100 даляраў за тону. Для польскіх вытворцаў пастаўляць збожжа па такіх коштах нявыгадна. Таму патрэбна, каб дзяржава – тут маецца на ўвазе польскі бок – датавала пастаўкі збожжа ў Беларусь. Зразумела, што польскі бок не мае вялікага жаданьня йсьці на такія датацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG