Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 лістапада 1999 г.


Алена Радкевіч, Прага

Сёньня расейскія вайскоўцы адключылі ўсю мабільную тэлефонную сувязь у Чачні, а таксама ў суседніх Дагестане, Інгушэтыі ды Паўночнай Асетыі. Наземная тэлефонная сетка у Чачні была зьнішчаная тры гады таму пад час першай вайны.

Руслан Гантэміраў, былы мэр Грознага, прызначаны кіраўніком прарасейскага чачэнскага ўраду, заявіў, што час перамоваў з прэзыдэнтам Масхадавым мінуў – вайсковая апэрацыя мусіць быць даведзеная да канца. Перад прызначэньнем на пасаду кіраўніка ўраду Гнатэміраў сядзеў турме, асуджаны на 6 год зьняволеньня за крадзёж сродкаў, што прызначаліся на адбудову Чачні пасьля першай вайны.

Сёньня вядзецца гарматны абстрэл Урус-Мартану, а таксама ракетны абстрэл паселішча Бамут ля мяжы з Інгушэтыяй, паведамляецца пра баі у ішых месцах.

Расейскія вайскоўцы заяўляюць, што ключавы стратэгічны населены пункт Урус-Мартан будзе ўзяты на працягу тыдня. Пасьля гэтага настане час Грознага.

Гэнерал Квашнін, начальнік Гэнеральнага штабу узброеных сілаў Расеі, выключыў магчымасьць франтальнай атакі на сталіцу Ічкерыі, якая прывяла да значных стратаў расейскага войска у першай вайне.

З Грозным будзе як з Гудэрмесам ці Ачхой-Мартанам, заявіў Квашнін. Расейская войска увашло у гэтыя гарады бяз бою, пасьля перамоваў са старэйшынамі і сыходу чачэнскіх байцоў. Жыхары чачэнскіх населеных пунктаў адкрываюць брамы перад расейскімі вайскоўцамі каб не дапусьціць другога за тры гады зьнішчэньян дамоў і гібелі мірных жыхароў. У той вайне загігнулі каля 80 000 чалавек.

Сёньня, выступаючы перад войскамі КФОР у Косава, прэзыдэнт ЗША Білл Клінтан сказаў:

(Клінтан: ) "Самая вялікая праблема у сьвеце сёньня – адначасна самая старая праблема чалавецтва. Людзі схільныя баяцца тых, хто выглядае іначай чым яны, і хто моліцца Богу ня так як яны і паходзіць зь іншых месцаў. Калі каго-небудзь баісься, толькі маленькі крок да таго, каб гэтую асобу не любіць. А адсюль – адзін крок да нянавісьці. Ад нянавісьці зусім малы крок да адмаўленьня ў чалавечнасьці. І тады вы ўжо не пачуваецеся блага, калі забіваеце".

Зараз расейская армія кантралюе прыкладна палову тэрыторыі Ічкерыі, але горныя паўднёвыя раёны застаюцца пад кантролем чачэнцаў. Расейская армія падыйшла да Грознага як ніколі блізка. Паводле зьвестак, каля 6000 чачэнцаў рыхтуюцца да абароны сталіцы. Расейцы працягваюць перакідваць у рэгіён жывую сілу і тэхніку у тым ліку танкі. Больш за 22 000 чалавек сталі уцекачамі, пераважная колькасьць зь іх шукае паратунку у суседняй Інгушэтыі.

Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Робэрт Кук заявіў учора, што становіцца ўсё больш цяжка зразумець расейскую апэрацыю ў Чачні, але Масква ізноў адхіліла прапанову абмеркаваць сытуацыю ў Радзе Бясьпекі ААН.

Міжнарожная арганізацыя "Лекары бязь межаў" заяваіла сёньня, што Расея абмяжоўвае дастаўку гуманітарнай дапамогі ў рэгіён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG