Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 лістапада 1999 г.


Сяргей Астарўцоў, Горадня

Сёньня ў судзе Ленінскага раёну Горадні адбыўся разбор справаў сябраў БНФ Алеся Астроўскага і Аляксандра Міхальчыка, якія былі затрыманыя ў мінулую сыботу, калі спрабавалі публічна выказаць сваё стаўленьне да саюзу Беларусі і Расеі. Абодва атрымалі па двое сутак арышту быццам бы за тое, што не падпарадкаваліся супрацоўнікам міліцыі.

Абодва яны былі схопленыя напрыканцы мітынгу БПСМ, які адбыўся ў сыботу. Аляксандар Міхальчык хацеў перадаць арганізатарам улётку, у якой выкладзеная пазыцыя дэмакратычных арганізацыяў Горадні адносна далучэньня Беларусі да Расеі, якое расхвальвалася адным з прамоўцаў. На спадара Міхальчыка адразу накінулася некалькі чалавек у цывільным. Спадар Астроўскі толькі пасьпеў сказаць яму: "Хадзем адсюль, не размаўляй зь імі," як яшчэ адзін цывільны закрычэў у бок Астроўскага: "Ён п'яны".

Міхальчыка засадзілі ў машыну, а Астроўскага, які, дарэчы, зьяўляецца прафэсарам мэдінстытута, павалілі тварам у сьнег і заламалі рукі.

Алесь Астроўскі, знаходзячыся каля двух дзён у вязьніцы, на знак пратэсту адмаўляўся есьці і піць.

Судзьдзі Сяргей Ярашэвіч і Дзьмітры Дземчанка выслухаўшы сьведкаў-міліцыянтаў, не прызналі сур'ёзных правапарушэньняў за абодвума затрыманымі, кожнаму даўшы па двое сутак.

У сыботу, дарэчы, па ўсім градзе праводзіліся пікеты супраць далучэньня Беларусі да Расеі, якія не былі дазволеныя ўладамі. Гараджанам раздаваліся ўлёткі.

На пікетах былі затрыманыя сябра БНФ Мікола Воран, а таксама кіраўнік гарадзкой арганізацыі "Народнай Грамады" Міхал Патрэба і зь ім разам браты Аскеркі. Іх у той жа дзень выпусьцілі, даўшы позвы на адміністрацыйную камісію, якая зьбярэцца 8 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG