Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 лістапада 1999 г.


Аляксандар Лукашук

Амэрыканскі кангрэсмэн Сэм Гейдэнсан, дэмакрат з Канэктыкуту, член Камітэту замежных справаў Палаты Прадстаўнікоў, унес на разгляд Кангрэсу рэзалюцыю ў справе парушэньня правоў чалавека ў Беларусі. У працоўны кабінэт Сэма Гейдэнсана на Капіталійскім узгорку пазваніў Аляксандр Лукашук.

«Лукашызм пагражае дэмакратыі і Эўрапейскай бясьпецы" – так азагалоўленая справаздача з брыфінгу Радыё Свабода ў Вашынгтоне.
Менавіта на запрашэньне Сэма Гейдэнсана ўчора са сьведчаньнямі на Капіталійскім узгорку выступалі дэпутат ВС Анатоль Лябедзька і выдавец Павал Жук. Як самую сумную ў Эўропе схарактарызаваў сёньня ў гутарцы са мной сытуацыю ў Беларусі кангрэсмэн Гейдэнсан:

(Гейдэнсан: ) «Пэўна, сытуацыя не станоўчая. У час, калі рэшта Эўропы адзначае ўгодкі падзеньня Бэрлінскай сьцяны, выглядае, што сп. Лукашэнка ўсталёўвае сталінскі рэжым кіраваньня. Народ Беларусі моцна пацярпеў у часе 2-й Сусьветнай вайны і церпіць цяпер ад эканамічнага і палітычнага курсу Лукашэнкі. Мы сапраўды адчуваем, што з усіх былых савецкіх рэспублік самы сумны выпадак сёньня – гэта Беларусь.

(Лукашук: ) «Беларускія палітыкі і аналітыкі адзначаюць ролю Расеі ў падтрымцы рэжыму нелігітымнага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Толькі фінансавыя субсыдыі перавышаюць 700 млн. даляраў штогод. Ці можна паўлываць на сытуацыю у Беларусі праз Маскву?»

(Гейдэнсан: ) «Я думаю, ёсьць мноства іншых чыньнікаў, якія можна згадаць. Напэўна, гэта скамлікаваная сытуацыя. Але найперш фундамэнтальная адказнасьць – на спадару Лукашэнку. Ня ўлады іншых краінаў, Расеі ці Амэрыкі , а ён зрабіў тое, што ён зрабіў у самой Беларусі. Хаця, магчыма, існуюць вонкавыя фактары, якія спрыяюць працягненьню ягонай дзейнасьці. Ясна, што галоўная праблема – сам кіраўнік Беларусі, які скасаваў свабодна абраны парлямэнт, пры якім зьнікаюць апзыцыянэры, што не пагаджаюцца зь ім, зачыняюцца нязгодныя газэты. У гэтым праблема Беларусі, і гэтую праблему трэба вырашаць.

(Лукашук: ) «Якім чынам, на Вашую думку, можна вырашыць такую праблему? Рэжым Лукашэнкі бэсцэрымонна паводзіў сябе нават у дачыненьні да амэрыканскіх інтарэсаў – дастаткова згадаць забойства двух спартоўцаў-паветраплавальнікаў, высяленьне з рэзыдэнцыі сям'і амэрыканскага амбасадара».

(Гейдэнсэн: ) «Я думаю, што частка адказу – гэта сам беларускі народ. Беларусы прадэманстравалі неверагодную адвагу, калі выходзілі на мітынгі пратэсту супраць уладаў. Калі я гляджу на гэта, я бачу, што мала якія краіны маюць такіх сьмелых людзей. Сёньня нідзе, ні ў якой краіне, ня трэба быць сьмелым, каб выдаваць газэту – апроч Беларусі пры Лукашэнку ну і яшчэ ў некалькіх месцах. Вырашэньне ня прыйдзе звонку. Народ Беларусі працягвае супраціў. Правалы эканамічнай палітыкі Лукашэнкі працягваюцца. У Беларусі будуць перамены. Усё, што сп. Лукашэнка можа – гэта зрабіць гэты працэс балючым. Але перамена непазьбежная.

(Лукашук: ) «Сп. Гейдэнсан, чаму менавіта Вы асабіста ўнесьлі ў Кангрэс рэзалюцыю ў справе Беларусі?»

(Гейдэнсэн: ) «Відавочна, як старэйшы дэмакрат у Камітэце замежных справаў Платы Прадстаўнікоў – праз год, калі ўсё будзе добра, я узначалю Камітэт – я заклапочаны глябальнымі праблемамі. Аднак дзьве сям'і ў Беларусі ўратавалі майго бацьку у часе 2-й Усясьветнай вайны. У пэўным сэнсе, я пачуваюся абавязаным перад людзьмі Беларусі. Яны былі такія адважныя, выратавалі майго бацьку. Самае малае, што я магу зрабіць – гэта выступіць супраць палітыкі цяперашнягя кіраўніцтва».

(Лукашук: ) «Вы ня раз пад час нашай гутаркі гаварылі пра сьмеласьць, адвагу людзей у Беларусі. Чаму гэтыя вартасьці Вы лічыце важнымі напрыканцы стагодзьдзя?»

(Гейдэнсэн: ) «Я думаю, гэта заўсёды важна. Калі паглядзець на падзеі ў сьвеце, на хуткія зьмены дзякуючы электроніцы, тэлекамунікацыям, краіны, замкнёныя ў сталінісцкім мінулым, прайграюць, і могуць спазьніцца на пакаленьне. У час індустрыяльнай рэвалюцыі краіны, якія скарысталі яе, сталі дэмакратычнымі й рушылі наперад. Краіны, якія ня здолелі гэтага зрабіць, праваліліся, засталіся ззаду. Сп. Лукашэнка глядзіць у мінулае. І гэта толькі абцяжарыць будучыню для грамадзянаў Беларусі».

З амэрыканскім кангрэсмэнам Сэмам Гейдэнсанам, аўтарам рэзалюцыі ў справе Беларусі, гаварыў

XS
SM
MD
LG