Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 лістапада 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

(эфір 15 лістапада)
Сёньня прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі "Ліга правоў чалавека" наведалі адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, каб заявіць свае патрабаваньні ў сувязі са шматлікімі парушэньнямі грамадзянскіх правоў у Беларусі.

30 прадстаўнікоў праваабарончай арганізацыі "Ліга правоў чалавека" прыйшлі сёньня ўраніцу да будынку адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яны дамагаліся сустрэчы з Лукашэнкам, каб патрабаваць ад яго стварыць урадавую камісію для дасьледваньня фактаў парушэньня правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

У прыёмнай кіраўніка краіны ім адмовілі ў перамовах. Толькі пасьля таго, як прадстаўнікі Лігі абвясьцілі, што ў будынку адміністрацыі будуць трымаць галадоўку, траіх зь іх прынялі. У рэшце рэшт чыноўнікі адміністрацыі паабяцалі прыняць праваабаронцаў 23 лістапада.

Экспэрт "Лігі правоў чалавека" Кацярына Садоўская паведаміла нашаму радыё:

(Садоўская: ) "У гэтай залі сягоньня ў прыёмнай Лукашэнкі сабраліся людзі з усіх куткоў нашай Беларусі. Чашу нашага цярпеньня перапоўніла рашэньне кіраўніцтва нашай рэспублікі пазбавіцца ад праваабарончага руху. Гаспадзін Новікаў, далі яму мікрафон, далі яму экран на БТ і на радыё, і ён выступае і брудам палівае ўсе праваабарончыя арганізацыі. Пасьля яго выступаў звоняць людзі нам, бо даюць тэлефон наш (ён нідзе сваіх каардынатаў не пакінуў). Мы даем людзям ягоны тэлефон. Яны звоняць… Вось у нас Чайкоўская Ліма Сьцяпанаўна, яна сама зь ім раззмаўляла, і ён ёй сказаў, што ён такімі справамі не займаеца, што ў яго зусім іншыя справы. У пятніцу тры чалавекі мне званілі, ён ім адказаў, што месяцы праз чатыры ён пачне займацца справамі абароны нашых людзей".

Прадстаўнікі "Лігі правоў чалавека" накіравалі ліст у міжнародную арганізацыю Чырвонага Крыжа з патрабаваньнем даслаць сваіх прадстаўнікоў у Беларусь, каб пераканацца ў тым, што ўлады нічога не робяць для спыненьня эпідэміі на сухоты й СНІД.

Пасьля гэтага праваабаронцы скіраваліся ў АБСЭ, каб выкласьці сваю пазыцыю і там.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG