Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 лістапада 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

(эфір 16 лістапада)
Сёньня ў Савецкім судзе Менску павінна было адбыцца судовае паседжаньне ў адміністрацыйнай справе намесьніка старшыні Беларускага Народнага Фронту пад кіраўніцтвам Вячоркі Юрыя Хадыкі. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсьці 2 красавіка. Судовае паседжаньне з-за адсутнасьці сьведкаў з боку міліцыі перанесенае на 23 лістапада.

Судзьдзя адміністрацыйных справаў Іна Шэйко вымушаная была перанесьці справу Юрыя Хадыкі на 23 лістапада ў сувязі з тым, што на судовае паседжаньне не зьявіліся супрацоўнікі Савецкага РАУСу, якія зьяўляюцца сьведкамі ў справе.

Юры Хадыка паведаміў нашаму радыё:

(Хадыка: ) "Сёньня я зьявіўся, зьявіўся мой адвакат і сьведкі. Але суд не адбыўся, таму што паўстала неабходнасьць прыцягненьня дадатковых сьведкаў.

Першы разгляд адбыўся з парушэньнем Адміністрацыйнага Кодэксу, таму што я тады проста ня здолеў прысутнічаць. Гэта, дарэчы, быў апошні дзень, калі выцякаў тэрмін маёй адказнасьці па абвінавачаньні ў правапарушэньні, хаця павапарушэньня не было ніякага, бо гэта тычылася вельмі скаладанай сытуацыі, зьвязанай з так званым несанкцыянаваным шэсьцем з плошчы Якуба Коласа да плошчы Парыскай Камуны. Тое шэсьце, фактычна, было арганізаванае супрацоўнікамі міліцыі і таму… у законах, якія дзейнічаюць у Беларусі, ёсьць недарэчнасьці. Ва ўсялякім выпадку, ніхто ня мог забараніць людзям сабрацца на плошчы Якуба Коласа, а рашэньнем Менгарвыканкаму месца мітынгу было перанесенае на тую плошчу ля Опэрнага тэатру".

Сёньня ў гарадзкую пракуратуру па крымінальнай справе, узбуджанай паводле падзеяў 17 кастрычніка ў якасьці сьведкаў былі выкліканыя сябра Арганізацыйнага камітэту "Хартыі-97" Зьміцер Бандарэнка і актывіст БНФ Станіслаў Гусак. Яны былі заяўляльнікамі апазыцыйнай акцыі. Заўтра ў якасьці сьведкі павінна зьявіцца ў пракуратуру й Людміла Гразнова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG