Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 лістапада 1999 г.


Галіна Прыгара, Ню-Ёрк

У Злучаных Штатах Амэрыкі перабывае зь візытам дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі Анатоль Лябедзька і беларускі выдавец Павал Жук.

Візыт Анатоля Лябедзькі і Паўла Жука арганізавала праваабарончая арганізацыя Ліга правоў чалавека. Яе старшыня Кэці Фіцпатрык зазначае, што гэтым разам шмат сустрэчаў прадстаўнікі беларускай апазыцыі маюць ня толькі з палітыкамі, але й зь юрыстамі. Учора адна з такіх сустрэчаў была ў юрыдычнай кампаніі на Уол Стрыт.

Праграма складзеная даволі шчыльна: у гэтыя два дні нават журналісты ня мелі магчымасьці спаткацца з Лябедзькам ды Жуком. Учора ўвечары яны ад'ехалі ў Вашынгтон, адтуль Анатоль Лябедзька адлятае ў Стамбул на саміт АБСЭ, а Павал Жук вернецца ў Ню-Ёрк. Мы спадзяемся тым разам узяць у яго інтэрвію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG