Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 лістапада 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Увечары 16 лiстапада зь Менску выехалi прадстаўнiкi Кардынацыйнае Рады апазыцыйных палiтычных партыяў, грамадзкiх арганiзацыяў і ўрадавага боку, усяго 18 чалавек. Усе яны запрошаныя на пасяджэньне рабочай групы ў справе Беларусі Парлямэнцкае асамблеі АБСЭ.

17 лiстапада рабочая група ў справе Беларусi Парлямэнцкае асамблеі АБСЭ, якую ўзначальвае Адрыян Севярын, распачынае свае выязное пасяджэньне.

Вядома, што спачатку пройдзе асобнае пасяджэньне сябраў рабочае групы, на якое плянуецца запрасiць кiраўнiка групы АБСЭ ў Беларусi сп. Вiка, а таксама некалькi мiжнародных чыноўнiкаў. Затым плянуюцца сустрэчы з прадстаўнiкамi палiтычных партыяў, грамадзкіх арганiзацыяў i ўрадавага боку. Усе гэтыя размовы пройдуць паасобку, каб не стварылася ўражаньне, што перамовы памiж апазыцыяй i ўрадам ужо пачалiся.

Як паведамiў 16 лiстапада намесьнiк сп. Вiка сп. Кляйнэр, пакуль яшчэ невядома, пройдуць тры сустрэчы з прадстаўнiкамi Беларусi ўвечары ў сераду, або ўранiцу ў чацьвер.

10 чалавек у Стамбуле будуць прадстаўляць Кансультатыўную Раду, паколькi Лiбэральна-дэмакратычная партыя, у адрозненьне ад васьмi iншых сябраў рады, за свой кошт вязе дадаткова сп. Рабатая. Пяцёра асобаў належаць да грамадзкiх арганiзацыяў, сярод якiх, напрыклад, Беларускi Гэльсынскi камiтэт, гарадзенская «Ратуша» ды iншыя. Тры чалавекi на чале з памочнiкам Лукашэнкi Сазонавым ад урадавага боку. Тут адразу трэба падкрэсьлiць, што гэтыя людзi не ўваходзяць у склад афiцыйнае беларускае дэлегацыi, якая на чале з Лукашэнкам плянуе ўдзельнiчаць няпасрэдна ў самiце, а не ў пасяджэньнi рабочае групы ў справе Беларусi.

Раней спадары Вiк i Кляйнэр адназначна казалi: анiякага беларускага пытаньня ў парадку дня самiту няма. Ня плянуецца разгляд яго й цяпер. Але на пасяджэньнi Кансультатыўнае Рады апазыцыйных палiтычных партыяў учора, сп. Кляйнэр упершыню распавёў пра тое, што ў агульнай Дэклярацыi Стамбульскага самiту плянуецца пункт аб сытуацыi ў Беларусi.

Паводле ягоных словаў, мiністэрства замежных спаваў Беларусi зараз надзвычай заклапочанае тым, каб хаця б неяк зьмякчыць запiс у Дэклярацыi.

Удзельнiкi выязнога пасядэжэньня ўвечары 16 лiстапада накiравалiся цягнiком зь Менску ў Маскву. Адтуль уранiцу ў сераду яны вылятаюць у сталiцу Турцыi.

А дэлегацыя на чале з Лукашэнкам вылятае адмысловым рэйсам зь Менску ў Стамбул таксама ўранiцу 17 лiстапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG