Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 10 лістапада 1999 г.


На захадзе ізноў выказваюць занепакоенасьць сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Выступаючы ў Кангрэсе ЗША на тэму выкананьня правоў чалавека ва ўсім сьвеце, прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Джэймс Рубін закрануў і сытуацыю ў Беларусі.

Джэймс Рубін ў прыватнасьці зазначыў, што ад таго часу, як летась Злучаныя Штаты ўзьнялі беларускае пытаньне, урад гэтай краіны, то бок Беларусі, канчаткова адступіў ад міжнародных нормаў абароны правоў чалавека. Грубыя і частыя парушэньні правоў чалвека працягваюцца на тле адсутнасьці юрыдычнае базы, неабходнай для іх выкананьня, – сказаў Джэймс Рубін.

Абсалютная ўлада сканцэнтраваная ў руках аднаго чалавека ў выніку рэфэрэндуму 1996 году, не прызнанага ні тройкай АБСЭ, ні міжнароднай супольнасьцяй. Больш за тое, у 1996 годзе Аляксандар Лукашэнка працягнуў тэрмін сваіх паўнамоцтваў на 2 гады, да 2001 году, – нагадвае Джэймс Рубін. 20 ліпеня сёлета ягоны прэзыдэнцкі тэрмін завершыўся, цяпер ён утрымлівае ўладу незаконым шляхам, – сказаў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША.

Урад працягвае наступ на свабоду слова і мірных сходаў. Асабліва насьцярожваюць апошнія падзеі, уключаючы няспынныя арышты і зьнікненьні вядомых апазыцыйных дзеячоў, неапраўданае здушэньне "Маршу Свабоды" 17 кастрычніка, а таксама закрыцьцё 9 незалежных выданьняў.

Злучаныя Штаты Амэрыкі пераканаўча заклікаюць урад Беларусі выконваць свае міжнародныя заабавязаньні ў сфэры выкананьня правоў чалавека, уключаючы свабоду слова і мірных сходаў, – такімі словамі завершыў свой выступ у Кангрэсе ЗША прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту гэтай краіны Джэймс Рубін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG