Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 03 лістапада 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

Студэнтам, адміністрацыйныя справы якіх разглядаліся ў судох за ўдзел у "Маршы Свабоды", пагражаюць выключэньнем з унівэрсытэтаў.

Яўген Афнагель учора а 10-й гадзіне ўвечары быў адпушчаны са спэцпрыёмніка-разьмеркавальніка на вуліцы Акрэсьціна. Там ён адбыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле прысуду, які вынясла судзьдзя Іна Шэйко. У судзе было даказана, што Яўген Афнагель за некалькі дзён да апазыцыйнай акцыі адмовіўся ад свайго подпісу ў заяве на адрэсу Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту, а 17 кастрычніка ўвогуле правёў дома. Але судзьдзя палічыла гэтыя абставіны неістотнымі.

Сёньня Яўген Афнагель прыйшоў на заняткі ў пэдагагічны ўнівэрсітэт, у якім ён пасьпяхова вучыцца на 4 курсе гістарычнага факультэту, і даведаўся, што яго выклікаюць на размову да дэкана.

Вось як расказаў пра гэтую размову Яўген Афнагель:

(Афнагель:) "Мяне сёньня выклікалі ў дэканант, дзе мне было паведамлена, што, ў прынцыпе, магчымасьць выключэньня з унівэрсытэту за нібыта ўдзел у акцыі 17 кастрычніка, у якой я ня ўдзельнічаў, існуе.

Я вучуся на чацьвертым курсе унівэрсытэту і вучуся добра. У мяне няма запазычанасьцяў, таксама ніколі не парушаў распарадак унівэрсытэту, і я ня ведаю, за што мяне могуць выключыць, і чаму па палітычных матывах наогул магчымае выключэньне з унівэрсытэту".

Студэнтам беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту абвясьцілі, што кожны зь іх, хто браў удзел у "Маршы Свабоды", будзе выключаны з ўнівэрсытэту. Паводле неафіцыйных зьвестак, рэктар БДУ Казулін загадаў дэканам сабрацца для прагляду апэратыўнае відэастужкі, каб пазнаць сваіх студэнтаў, якія ня трапілі ў міліцэйскі сьпіс, але ўдзельнічалі ў "Маршы".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG