Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 лістапада 1999 г.


Алесь Мікалайчанка, Салігорск

(эфір 1 лістапада)
У мінулую суботу ў Салігорску Незалежны прафэсійны зьвяз гарнякоў пасьпяхова завяршыў перамовы з адміністрацыяй аб'яднаньня "Беларуськалій" наконт выпрацоўкі калектыўнага пагадненьня на 2000 год.

Нашы слухачы ўжо ведаюць пра тое , што напачатку кастрычніка Незалежны прафэсійны зьвяз гарнякоў распачаў перамовы з дырэкцыяй "Беларуськалія" вакол праекту калектыўнага пагадненьня на наступны год.

Тады прафэсійнаму зьвязу ўдалося дамовіцца з наймальнікам адносна заключэньня кантракту з наёмным работнікам выключна са згоды апошняга. Такім чынам юрысдыкцыя дэкрэту №29 на "Беларуськаліі" была зьведзеная на нішто. Была знойдзеная агульная мова й наконт увядзеньня сяміразраднае тарыфнае сыстэмы аплаты працы.

Але перамовы працягваліся. Які ж выгляд набыло калектыўнае пагадненьне 30 кастрычніка, калі яго падпісалі намесьнік старшыні НПГ Аляксандр Каралёў і намесьнік гэнэральнага дырэктара прадпрыемства Анатоль Жураўкоў?

На гэтае пытаньне старшыня Незалежнага прафэсійнага зьвязу гарнякоў Мікола Новік адказаў так:

(Новік: ) "Сетка да сямі разрадаў дасьць прыбаўку да зарплаты ў памеры 12–13 адсоткаў. Далей, мы дамовіліся з наймальнікам, што будзе выплата за выслугу гадоў у памеры на 50 адсоткаў вышэй, чым было да гэтага. У нас канчаткова вырашана пытаньне, што пры затрымцы заробкаў за кожны дзень затрымкі выплочваецца пеня ў памеры аднаго адсотку. Гэта таксама гарантыя для рабочага чалавека, што заробак будзе выплочвацца своечасова. (…)

У нас вырашана пытаньне 25 адсоткаў ад тарыфнай стаўкі кіраўнікам брыгадаў ці комплексных брыгадаў даплочваць за кіраўніцтва брыгадаю. Ну і ёсьць розныя дробныя выплаты (…) сацыяльнага характару. У прыватнасьці пры звальненьні работніка.

Далей, кампенсацыя к водпуску. (…) Вырашана пытаньне індэксаваць заробак пры росьце індэксу спажывецкіх цэнаў на 1 адсотку.

Гэтая дамова не канчатковая, прамежкавая, і мы дамовіліся, што зь 1 сьнежня мы прыступім да абмеркаваньня гэтага пытаньня, паспрабаваць уключыць падвышэньне заробкаў незалежна ад індэксу цэнаў".

Мікола Новік таксама сказаў, што ў суме ўсё тое, адносна чаго дамовіліся Незалежны прафэсійны зьвяз і адміністрацыя "Беларуськалія", падніме рэальны заробак на 20–25 адсоткаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG