Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 02 лістапада 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

Увечары 1 лістападу Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі вярнуўся ў Вільню пасьля паездкі ў Данію і Нарвэгію.

Сталіцу Даніі кіраўнік легітымнага беларускага парлямэнту наведаў на запрашэньне спадарыні Хэле Дайн, якая зараз узначальвае Парлямэнцкую Асамблею АБСЭ. Ці паедзе Сямён Шарэцкі ў сярэдзіне лістападу ў Стамбул, дзе будзе праходзіць саміт кіраўнікоў дзяржаваў АБСЭ? Паездка Шарэцкага ў Данію не дала адказу на гэтае пытаньне.

АБСЭ падзяляецца на дзьве структуры – заканадаўчую і выканаўчую. Спадарыня Дайн узначальвае заканадаўчую частку, а саміт арганізуюць выканаўчыя ўлады. Таму старшыня Парлямэнцкае Асамблеі АБСЭ й параіла сп. Шарэцкаму зьвярнуцца да міністра замежных справаў Нарвэгіі Курта Валебэка, які адказны за стамбульскую сустрэчу на вышэйшым узроўні.

Паводле Сямёна Шарэцкага, пад час размовы са спадарыняй Дайн ён распавёў ёй пра грамадзка-палітычную сытуацыю ў Беларусі. Як жа ўспрыняла яна ягоныя словы?

(Шарэцкі: ) "І ў яе і ў мяне – аднолькавыя ацэнкі сытуацыыі ў Беларусі. Само зьяўленьне місіі кансультатыўнай вельмі станоўчае, таму што, па-першае, яна дазваляе расказаць праўду аб нас у Эўроп; па-другое, зьяўляецца акном, праз якое мы самі можам нешта сказаць і давесьтці да Эўропы, тыя думкі, якія ў нас ёсьць".

З Капэнгагэну старшыня Вярхоўнага Савету выляцеў у сталіцу Нарвэгіі, дзе ў той час праводзіўся буйны міжнародны сымпозыюм, які праводзіла фундацыя імя прафэсара Рафта.

(Шарэццкі: ) "На гэтым сэмінары ўручылі прэмію як актыўнаму змагару за правы чалавека, змагару за жыцьцё дзяцей, дэпутату Вярхоўнага Савету, гэта мне прыемна было адзначыць, Генадзю Грушавому.

Зь вялікім дакладам выступіў і я, бо мне было дадзена 90 хвілінаў на даклад і неабмежавана – для адказаў на пытаньні. Я ўсяго выкарыстаў 2 гадзіны часу, і даклад мой называўся "Асаблівасьці дыктатуры і палітычнае становішча ў Беларусі".

Паводле сп. Шарэцкага, у скандынаўскіх краінах, на жаль, мала ведаюць пра Беларусь. У гэтым ён пераканаўся й пад час сваёй прэсавай канфэрэнцыі ў сталіцы Даніі, і пад час шматлікіх інтэрвію, якія яму давялося даваць у сталіцах абедзьвюх краінаў. Мусіць, выказвае меркаваньне Шарэцкі, таму й падтрымка адтуль ідзе ня вельмі значная.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG