Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 лістапада 1999 г.


Уладзімер Глод, Менск

(эфір 30 кастрычніка)
Кiраўнiк рабочае групы Парлямэнцкае асамблеі АБСЭ ў Беларусi Адрыян Севярын пад час сваёй прэсавае канфэрэнцыi 30 кастрычніка заявіў, што працэс перамоваў памiж афiцыйнымi ўладамi Беларусi й палiтычнай апазыцыяй падвяргаецца рызыцы. Што i як патрэбна зрабiць, каб перамовы ўсё ж адбылiся? Менавiта на гэтых пытаньнях i акцэнтаваў сваю ўвагу сп. Севярын.

Сп. Севярын, як i ўсе дасбведчаныя дыпляматы (тут дарэчы нагадаць, што ён працаваў мiнiстрам замежных справаў Румынii) пачаў выступ перад журналiстамi з расповяду пра агульныя мэты свайго вiзыту. Шмат казаў пра неабходнасьць усталяваньня ў Беларусi клiмату ўзаемнага даверу памiж уладамi i апазыцыяй. А галоўную выснову зрабіў напрыканцы. Ён заявiў: «Я вельмi заклапочаны значным пагаршэньнем сытуацыi ў Беларусi ў галiне правоў чалавека ў параўнаньнi зь вiзытам у лiпенi 1999 года». А потым дадаў: «Такое пагаршэньне ня толькi зрабiла нямагчымым пачатак перамоваў, але й падвергла рызыцы увесь гэты працэс».

Што можна зрабiць, каб перамовы ўсё ж адбылiся? У адказе на гэтае пытаньне сп. Севярын вылучыў тры галоўныя моманты:
першы – вызваленьне з-за кратаў усiх, хто затрыманыя з палiтычных матываў. Пры гэтым ён згадаў прозьвiшчы Мiхала Чыгiра й Мiколы Статкевiча;
другi – заканчэньне адмiнiстратыўнага перасьледу нядзяржаўных СМI, уключаючы перасьлед у выглядзе праверак падатковых iнспэкцыяў i адмовы ў перарэгiстрацыi на падставе неадпаведнасьцi юрыдычнай адрэсы;
трэцi – эфэктыўнае расьсьледваньне справаў таямнiча зьнiклых палiтычных дзеячоў.

Xто можа вырашыць гэтыя праблемы? I на гэтае пытаньне сп. Севярын даў адказ: афiцыйныя асобы. Менавiта гэтым ён патлумачыў, у першую чаргу, свае сустрэчы зь мiнiстрам замежных справаў Латыпавым i памочнiкам Лукашэнкi Сазонавым. Менавiта да iх ён зьвяртаўся з просьбаю, каб дапамаглi яму арганiзаваць сустрэчу з Лукашэнкам. Эўрапейскi чыноўнiк паведамiў на прэсавай канферэнцыi: гэтая гутарка мае адбыцца ў суботу ў другой палове дня. Дакладны час гутаркi з Лукашэнкам Севярын назваць ня мог.

А вось на пытаньне пра тэму размовы ён адказаў – «Лукашэнка ў свой час абяцаў быць гарантам перамоўнага працэсу. А калi зь перамоваў анiчога ня атрымлiваецца, дык я i хачу спытацца ў гаранта: па якiх прычынах ня рухаецца справа?»

Севярын паведамiў таксама, што трывожна назіраць, як сьпiс ягоных суразмоўцаў у параўнаньнi зь мiнулым прыездам у Менск скарачаецца. Сваiх былых суразмоўцаў ён падзялiў на чатыры катэгорыi: адны – у турмах, другiя – у своеасаблiвай зсылцы за мяжою, трэцiя – хаваюцца, чацьвертыя – знiклi.

Адрыян Севярын паабяцаў, што будзе дамагацца ад Лукашэнкi гарантыяў бясьпекi для ўсiх асобаў, што пэўным чынам уцягнутыя ў дыялёг.

I яшчэ пра дзьве цiкавыя пазыцыi, якiя тычацца выбараў. Xаця выбары – надзвычай важная справа для разьвiцьця дэмакратыi, але Беларусi не патрэбная дэмакратыя толькi адзiн раз у чатыры гады. Дэмакратыя – гэта лад жыцьця кожную хвiлiну. I таму, нават калi адбудуцца выбары ў адзiны беларуска-расейскi парлямэнт, трэба, на думку сп. Севярына, ня забывацца, што рашэньнi накшталт стварэньня такога парлямэнту, павiнны прымацца ў дэмакратычных умовах.

XS
SM
MD
LG