Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 кастрычнiка 1999 г.


Алесь Мікалайчанка, Менск

(эфір 27 кастрычніка)
Некалькі гадзінаў таму ў Менску скончылася паседжаньне Рады прадстаўнікоў Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафэсійных зьвязаў. У выніку дыскусіі на гэтым аўтарытэтным сходзе прынятае рашэньне аб правядзеньні 22 сакавіка 2000 году масавае публічнай акцыі працоўных сталіцы. Яна пройдзе пад лёзунгамі пратэсту супраць сацыяльна-эканамічнае палітыкі ўраду і Аляксандра Лукашэнкі, ськіраванае на масавае зьбядненьне беларускага народу.

Удзельнікі шэсьця й наступнага мітынгу запатрабуюць скасаваньня сумна вядомага дэкрэту аб узмацненьні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны ды іншых нарматыўных актаў Лукашэнкі, што супярэчаць міжнародным і канстутыцыйным праўным нормам. Паводле арганізатараў акцыі, працоўныя выкажуцца за неадкладныя і свабодныя пад наглядам АБСЕ выбары прэзыдэнта і парлямэнту краіны, а таксама будуць пратэставаць супраць паглынаньня Беларусі Расеяй.

Прызначэньне масавай акцыі на даволі позьні тэрмін сябры Рады прадстаўнікоў БКДП тлумачаць неабходнасьцю дэталёвае карпатлівае падрыхтоўкай да яе. На паседжаньні дадзена даручэньне Каардынацыйнай радзе Кангрэсу такую падрыхтоўку тэрмінова распачаць. Пасьля таго, як будуць вызначаныя дакладны час і мейсца правядзеньня маніфэстацыі ды мітынгу, кіраўнікі Кангрэсу дадуць прэсавую канфэрэнцыю.

Такім чынам, палітычную вясну наступнага году ў Беларусі распачынаюць вольныя прафэсійныя зьвязы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG