Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 кастрычнiка 1999 г.


Ёнас Лаўрынавічус, Вільня

Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі завяршае сёньня свой двухдзённы візыт у Данію і накіроўваецца ў Нарвэгію. Сёньня ён сустрэўся ў рыгстагу з кіраўніком парлямэнцкага камітэту замежных справаў, Старшынёй Парлямэнцкае Асамблеі АБСЭ Хэлі Дайн, а ў Міністэрстве замежных справаў Даніі – з кіраўніцтвам Палітычнага Дэпартамэнту.

Паводле словаў кіраўніка літоўскае Асацыяцыі па правах чалавека Стасіса Кяўшыняса, а ён разам із Сямёнам Шарэцкім бярэ ўдзел у гэтым турнэ, прыезд беларускага сьпікера выклікаў вялікі інтарэс у дацкіх сродках масавае інфармацыі. Яны пішуць аб ім, як аб Старшыні Вярхоўнага Савету, да якога перайшлі паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, пасьля таго як скончыўся тэрмін прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.

Сёньня прыкладна а 19 гадзіне Сямён Шарэцкі адбывае ў нарвэскі горад Берген на міжнародны сэмінар.

Паводле словаў Стасіса Кяўшыняса, пад час кантактаў са скандынаўскімі палітыкамі і ў публікацыях прэсы дамінуючы матыў адзін – яны, маўляў, ня могуць уцяміць, як гэта ў канцы ХХ стагодзьдзя ў Беларусі можа існаваць такі недэмакратычны рэжым. Яны з цяжкасьцю разумеюць мэтады дзеньняў беларускага прэзыдэнта "дэ факта" Аляксандра Лукашэнкі.

Сёньня ў Капэнгагенскім Міжнародным цэнтры друку Сямён Шарэцкі даў прэсавую канфэрэнцыю. У дацкай сталіцы ён наведаў сабор Сьвятой Марыі, запаліў сьвечку ў памяць сваёй маці і ў знак прабачэньня перад ёй. Яна памерла днямі, але ён ня змог ні наведаць яе перад сьмерцю, ні пахаваць, бо апасаецца палітычнай расправы ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG