Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 кастрычнiка 1999 г.


Любоў Лунёва, Менск

(эфір 26 кастрычніка)
Сёньня ў Савецкім судзе Менску прадоўжыўся разгляд адміністрацыйных справаў, узбуджаных супраць удзельнікаў "Маршу Свабоды".

Судзьдзя Аксана Рэлява разгледзела справу вартаўніка офісу сацыял-дэмакратычнае партыі "Народная Грамада" Паўла Сідарэнкі.

Вядома, што Павал Сідарэнка не браў удзелу ў "Маршы Свабоды". Ён увесь дзень 17 кастрычніка правёў у офісе. Гэта падцьвердзіла й затрыманая ў той жа вечар дэпутат расейскае Дзяржаўнае Думы Вольга Беклямішчава. Свае паказаньні яна даслала факсам ў Савецкі суд.

Але, нягледзячы на гэта, суд вынес Паўлу Сідарэнку пакараньне ў выглядзе папярэджаньня.

А 14-й гадзіне распачалося судовае паседжаньне пад старшынствам гэтай жа судзьдзі ў справе студэнта Аляксея Сучкова. Усе сьведкі падцьвердзілі, што гэты хлопец пад час акцыі апазыцыі быў дома. А сьведкі з боку міліцыі, супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС давалі блытаныя паказаньні.

Судзьдзя адмовіла ў хадайніцтве Сучкова выкарыстаць апэратыўную відэастужку ды абвясьціла перапынак да заўтрашняга дню.

XS
SM
MD
LG