Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 кастрычнiка 1999 г.


Віктар Дзятліковіч, Масква

Фракцыя "Яблоко" Дзяржаўнае Думы Расеі лічыць, што ў Беларусі самым бліжэйшым часам павінны быць праведзеныя дэмакратычныя выбары прэзыдэнта і парлямэнту. Пра гэта гаворыцца у заяве фракцыі, якая распаўсюджаная сеньня у Думе.

Фракцыя "Яблоко" выступіла сеньня із заявай наконт сітуацыі у Беларусі. Дакумэнт, які падпісаў Рыгор Яўлінскі, яшчэ раз засьведчыў пазыцыю расейскіх правых партыяў – яны не прымаюць сеньняшні палітычны рэжым у Беларусі, але, разам з тым, ня ставяць пад сумнеў, што аб'яднаньне з Беларусьсю павінна быць стратэгічнай мэтай Расеі.

У заяве, у прыватнасьці, сьцвярджаецца, што інтэграцыя дзвюх краінаў можа працягвацца толькі ва умовах дэмакратызацыі палітычнага жыцьця Беларусі. "Яблоко", – гаворыцца у заяве, – салідарнае з пратэстам беларуских дэмакратаў супраць парушэньня правоў чалавека, у першую чаргу, супраць зьнікненьня палітычных праціўнікаў Лукашэнкі і зьнішчэньня апазыцыйнае прэсы".

"Яблоко" канстатуе, што Беларусь знаходзіцца ля мяжы крызсу дзяржаўнае ўлады, бо "у рэспубліцы няма ні легітымнага прэзыдэнта, ні легетымнага парляманту".

На думку фракцыі Яблоко антыдэмакратычная палітыка цяперашніх беларускіх уладаў непрыймальная тым, што "ставіць пад удар стратэгію збліжэньня дзвюх дзяржаваў".

"Вельмі важна, – гаворыцца ў заяве, – каб гэты няпросты і працяглы працэс быў пастаўлены на трывалую аснову, займеў незваротны характар, незалежна ад зьмены кіраўніцтва абедзвюх краінаў".

У заяве ўтрымліваецца зварот да кіраўніцтва Беларусі з прапановай правесьці у сьціслыя тэрміны дэмакратычныя выбары прэзыдэнта і парляманту.

Такім чынам, лёгіка дэпутатаў фракцыі "Яблоко" відавочная – Расея павінна аб'яднацца з Беларусьсю, але пажадана, каб у Беларусі зьмяніўся палітычны рэжым.

Заява была распаўсюджаная сеньня сярод дэпутатаў Дзяржаўнае Думы. Але ніякай рэакцыі ня выклікала. Дэпутаты ужо чакаючь, калі да іх прыедзе Аляксандар Лукашэнка і раскажа, што ж робіцца у Беларусі, і што ен думае пра праект чарговае саюзнае дамовы.

На пасежданьні Думы, дзе будзе выступаць Лукашэнка, маюць намер прысутнічаць і шмат губэрнатараў. Некаторыя зь іх выказваюць сумнеў у тым, што праект саюзнае дамовы бездакорны з прававога пункту гледжаньня.

Гэтую думку выказаў сеньня старшыня прававога камітэту Савету Фэдэрацыі Расеі Сяргей Сабянін. На ягоную думку, праект дамовы прадугледжвае, што Расея "перадае значную частку сваіх паўнамоцтваў новай саюзнай дзяржаве". На думку Сабяніна "тут есьць над чым папрацаваць юрыстам, каб адказаць на пытаньне – што ж мы атрымліваем у выніку падпісаньня дамовы аб саюзе?"

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG