Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 22 кастрычнiка 1999 г.


Сяргей Навумчык, Прага

Міністэрства замежных справаў Чэхіі ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі выказала занепакоенасьць з прычыны ўзрастаньня канфрантацыі паміж беларускімі ўладамі ды апазыцыяй.

Далей у заяве чэскага МЗС гаворыцца, што чэскі бок чакаў, што на падставе распачатага дыялёгу паміж абодвума бакамі, у Беларусі будзе ўсталяваны дэмакратычная палітычная сыстэма.

Адназначна падтрымліваем, – гаворыцца ў заяве, – тыя працэсы ў беларускай зьнешняй і ўнутранай палітыцы, якія паважаюць прынцыпы сучаснай эўрапейскай супольнасьці, і не згаджаемся з крокамі, якія вядуць да ўмацаваньня сучаснага рэжыму.

У гэтай сувязі, – гаворыцца далей у заяве МЗС Чэскай Рэспублікі, – чакаем гатоўнасьці да дасягненьня кампрамісу ў інтарэсах аховы чалавечых правоў і свабодаў. Будзем вітаць працяг дыялёгу зацікаўленых бакоў і пэрспэктыўныя праекты, якія прывядуць да правядзеньня чарговых парляманцкіх выбараў у 2000 годзе, якія б маглі стацца першым крокам на шляху да стварэньня легітымнай беларускай палітычнай улады, так як таго патрабуе АБСЭ.

XS
SM
MD
LG