Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 кастрычнiка 1999 г.


Алесь Мікалайчанка, Слуцк

(эфір 20 кастрычніка)
За актыўны удзел у "Маршы Свабоды" 17-гадовага Сяргея Яўменава адлічылі з навучальнага камбіната Слуцкага Райсельгасхарчу.

Няпоўнагадовы жыхар вёскі Вежы, слухач згаданых курсаў Сяргей Яўменаў быў адным з той групы падлеткаў, каго пасьля затрыманьня падчас сутычкі з удзельнікамі Маршу Свабоды ў Менску міліцыянты адпусьцілі дадому. Зразумела, гэтаму папярэднічала складаньне пратаколаў. Акрамя таго, юнак, так бы мовіць, "засьвяціўся" ў адным з тэлерэпартажаў пра падзеі 17 кастрычніка якраз у момант сутычкі міліцыянтаў з дэманстрантамі.

Учора раніцай , калі Сяргей Яўменаў зьявіўся на заняткі, выкладчыкі хлопцу наладзілі скандал. Асабліва стараўся старшы майстар курсаў Станіслаў Шыкула.

Распавядае Сяргей Яўменаў.

(Яўменаў: ) "Майстар сказаў, што бачылі па тэлевізару, што зь міліцыі яму званілі, што будзе гаварыць з дырэктарам… і, напэўна, цябе выключаць".

Дырэктар навучальнага камбінату Мікалай Палазьнік паведаміў слухачу курсаў, што заўтра адбудзецца педсавет і яго, хутчэй за ўсё, адлічуць з курсаў.

Сёньня раніцай я спраўдзіў інфармацыю пра магчымае выключэньне Сяргея Яўменава ў спадара Шыкулы. Той паведаміў, што акрамя выхаваўчай гутаркі, ніякіх іншых "арганізацыйных высноў" выкладчыкі і дырэкцыя рабіць ня будуць.

Але праз гадзіну пасьля нашай размовы Сяргей мне патэлефанаваў і расказаў сумную навіну: яго ўсё ж адлічылі з курсаў – нібыта на той падставе, што ён не прайшоў выпрабавальны тэрмін.

Сёньня ж з дапамогай кіраўніка рэгіянальнага прадстаўніцтва Дэмакратычнага Фонду Мікалая Сьмірнова Сяргей Яўменаў напісаў заяву ў Беларускі Гэльсынскі Камітэт із просьбаю абараніць ягоныя правы на вучобу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG