Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 21 кастрычнiка 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

Пяць крымінальных справаў узбуджана паводле вынікаў разгону нядзельнай апазыцыйнай акцыі "Марш Свабоды".

Пяты дзень трымае галадоўку пратэсту ў камэры сьледчага ізалятару лідар Беларускай Сацыял-Дэмакратычнай партыі "Народная Грамада" Мікола Статкевіч. Сёньня жонцы Статкевіча дазволілі перадаць у камэру цёплыя рэчы.

Зараз, як паведаміў прэсавы сакратар "Народнай Грамады" Лявон Дзейка, чакаецца рэакцыя нямецкіх сацыял-дэмакратаў – кіруючай партыі Нямеччыны – на факт ўзбуджэньня рымінальнай справы супраць Міколы Статкевіча, якому пагражае да 3-х гадоў зняволеньня.

Як паведамілі нашаму радыё ў прадстаўніцтве менскай групы АБСЭ, старшыня гэтай групы Ганс Гэорг Вік зьвярнуўся да ўрада Беларусі з тым, каб яму дазволілі наведаць Міколу Статкевіча ў камэры сьледчага ізалятара. Дазволу на гэтае спатканьне Вік пакуль не атрымаў.

Сёньня штаб-кватэра сацыял-дэмакратаў зноў была абкладзеная міліцыяй, аднак? спробаў пранікнуць у памяшканьне гэтым разам не было.

Дэпутат Вярхоўнага Савету ад камуністаў Валеры Шчукін знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня. У дачыненьні да Шчукіна, як і да Статкевіча, ўзбуджаная крымінальная справа паводле артыкула 186 (часткі трэцьцяй) – арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках.

Як паведаміла нашаму радыё адвакатка Шчукіна Тацьцяна Вардомская, якой дазволі спатканьне з падабаронным, Валеры Шчукін накіраваў дзьве скаргі на імя гарадскога пракурора. Першая тычыцца зьбіцьця Шчукіна ў Савецкім РАУС Менску, другая накіраваная ў сувязі з тым, што цягам сутак Шчукіна ў ізалятары не кармілі.

Вячаслаў Сіўчык, выканаўца абавязкаў адказнага сакратара ўправы БНФ, паведаміў, што Гераман Сушкевіч, Андрэй Валабуеў і Глеб Догель – сябры Маладога Фронту, супроць якіх узбуджаныя крымінальныя справы, – моцна зьбітыя. Сёньня іх павінны альбо выпусьціць пад падпіску аб нявыездзе, альбо даставіць у СІЗА на Валадарскага.

У праваабарончыя арганізацыі зараз ідзе, як там гавораць, шквал заяваў ад удзельнікаў "Маршу Свабоды" ў сувязі са зьбіцьцём іх ў часе разгону мірнай маніфэстацыі. Агульная колькасьць заяваў ад пацярпелых ўжо перавысіла сотню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG