Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 кастрычнiка 1999 г.


Ёнас Лаўрынавічус, Вільня

(эфір 18 кастрычніка)
На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі, якую правёў у Вільні Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі, ён ня толькі даў сваю ацэнку падзеям у Менску, але й падаў некаторыя дэталі сваёй сустрэчы з кіраўніцтвам Украіны.

Шматлікім журналістам, якія сабраліся ў віленскім цэнтры Таварыства беларускай культуры, Сямён Шарэцкі назваў свой візыт у Кіеў мэтанакіраваным, бо пад час яго ставілася мэта і сустрэцца з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам, і з некаторымі дэпутатамі з кіраўніцтва Вярхоўнай Рады Украіны. Паводле словаў Шарэцкага, і Кучма і некаторыя іншыя кіраўнікі краінаў СНД добра разумеюць, якую пагрозу для іх тоіць у сабе сёньняшні рэжым улады ў Беларусі, які, у выпадку прыходу Лукашэнкі да ўлады і ў Расеі, можа абярнуцца трагэдыяй ня торлькі для беларускага народу, але й для ўсяе Эўропы.

Гутарка на сустрэчы з Леанідам Кучмам вялася і пра будучыню яго дзяржавы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Дасягнутая дамоўленасьць аб новай сустрэчы сьпікера і кіраўніцтва Вярхоўнага Савету Беларусі з кіраўніцтвам Украіны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў там.

Пад час візыту адбыліся таксама размовы з намесьнікам старшыні фракцыі Руху ў Вярхоўнай Радзе спадаром Кавальчуком.

Сёньня сьпікер Вярхоўнага Савету Беларусі меў тэлефонную размову з паслом ЗША ў Беларусі Дэніэлам Спэкхардам і прасіў яго пасадзейнічаць у абароне ўдзельнікаў учорашняй акцыі прэтэсту "Марш Свабоды" ад масавых рэпрэсіяў, якія ўжо пачаліся ў Менску.

Я зноў падкрэсьліў той факт, што людзей на вуліцы, па чутнасьці, выгнаў голад ў холад, – падкрэсьліў Сямён Шарэцкі.

(Шарэцкі: ) "Народ даведзены да таго становішча, што ён больш цярпець ня можа. Ён будзе прадпрыймаць актыўныя дзеяньні дзеля паляпшэньня свайго становішча. А дзеля гэтага народ усё больш і больш разумее – і гэта вельмі прыемна, – што трэба вярнуць Беларусь на дэмакратычны шлях разьвіцьця, трэба, каб Беларусь заставалася незалежнай краінай".

(Карэспандэнт: ) "Вы толькі што вячрнуліся з Украіны, дзе сутракаліся, у тым ліку, і з прэзыдэнтам Кучмам. Сакажыце калі ласка, як ставіцца украінскае кіраўніцтва і, больш шырока, кіраўніцтва СНД, да падзеяў у Беларусі.

(Шарэцкі: ) "Вельмі заклапочана. Яны ж разумеюць куды цягне Беларусь Лукашэнка. Ён цягне ў Расею, прычым з умоваю, што ёнстане тады на чале агульнае дзяржавы. А ўжо ж хто такі Лукашэнка і Кучма, і іншыя прэзыдэнты СНД ведаюць".

(Карэспандэнт: ) "Сам факт Вашага запрашэньня сьведчыць пра тое, што кіраўніцтва Украіны глядзіць на Вас, як на легітымнага кіраўніка Беларусі…"

(Шарэцкі: ) "Згодна Канстытуцыі, пасьля 20 ліпеня 1999 году, калі скончыліся паўнамоцтвы Лукашэнкі як прэзыдэнта і стварылася вакансыя прэзыдэнцкай пасады, паўнамоцтвы прэзыдэнта пераходзяць да Старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. Гэтак украінцы й глядзяць на гэта. Я думаю, гэтак глядзяць і ўсе разумныя людзі, якія знаёмыя з нашай Канстытуцыяй".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG