Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 кастрычнiка 1999 г.


Віталь Цыганкоў, Прага

Урад ЗША заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых за ўдзел у "Маршы Свабоды".

Учора ўвечары намесьнік прэсавага сакратара Дзяржаўнага Дэпартаманату ЗША Джэймс Фоўлі агучыў афіцыйную заяву Дзярждэпартаманту. У дакумэнце гаворыцца, што "Марш Свабоды" сабраў звыш 20 тысячаў грамадзянаў Беларусі ўсіх узростаў і стаў найбуйнейшай маніфэстацыяй у Менску за апошнія тры гады. Дзясяткі людзей былі зьбітыя ды арыштаваныя беларускай паліцыяй, і, паводле паведамленьняў, службы бясьпекі зьбівалі тых людзей, якіх арыштавалі ўвечары пасьля маршу.

Урад Злучаных штатаў патрабуе ад Беларусi выкананьня ёю сваiх мiжнародных абавязальніцтваў і правядзеньня рассьледаваньня дзеяньняў праваахоўчых ворганаў 17 кастрычнiка, а таксама неадкладнага вызваленьня затрыманых па палiтычных матывах.

ЗША застаюцца заклапочаны нядаўнiмi зьнiкненьнямi апазыцыйных палiтыкаў i няспынным удушэннем незалежных сродкаў масавай iнфармацыi, – гаворыцца ў заяве намесьніка прэсавага сакратара Дзяржаўнага Дэпартаманту ЗША Джэймса Фоўлі.

XS
SM
MD
LG