Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 кастрычнiка 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

У 21.10 паводле менскага часу нашаму карэспандэнту Юрасю Карманаву ўдалося датэлефанавацца да штаб-кватэры партыі Народная грамада.

На сувязі адзін зь кіраўнікоў партыі Анатоль СІДАРЭВІЧ.

(Сідарэвіч: ) "Прыходзіў падпалкоўнік Дзяргай з Партызанскага РАУС, сьледчы па асоба важных справах, з цэлай кучай сваіх памочнікаў, прад"явіў падпісаную пракурорам пастанову аб правядзеньні вобыску.

У штаб-кватэры партыі знаходзіўся дэпутат Дзяржаўнай думы Вольга Беклямішчава. Зараз павялі Статкевіча да выхаду хлопцы ў скураных куртках, якія прыйшлі пад камандаваньнем падпалкоўніка Дзяргая".

(Карманаў: ) "Значыць, фактычна, зараз адбыўся арышт спадара Статкевіча?"

(Сідарэвіч: ) "Затрыманьне гэта, магчыма, было, бо ордэру на арышт не прад"яўлена".

(Карманаў: ) "Ці паведамілі, у які РАУС ён накіроўваецца?"

(Сідарэвіч: ) "У Партызанскі РАУС".

XS
SM
MD
LG