Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 17 кастрычнiка 1999 г.


Віктар Дзятліковіч, Масква

Заўтра Дзяржаўная Дума Расеі плянуе абмеркаваць праект пастановы аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Праект унесены ў павестку дня намаганьнямі фракцыі "Яблоко" і незалежных дэпутатаў. Аднак назіральнікі выказваюць сумнеў, што Дума скрытыкуе беларускія ўлады. Сёньня Савет Дзяржаўнай Думы, у які ўваходзяць прадстаўнікі ўсіх фракцыяў, ужо адмовіўся даваць сваю ацэнку падзеям у Менску.

Дзяржаўная Дума Расеі мае намер разгледзець праект пастановы аб парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Як паведаміў у інтэрвію Радыё Свабода дэпутат Дзярждумы Сяргей Юшанкоў, гэты праект быў падрыхтаваны ім ужо даўно, адразу пасьля зьнікненьня ў Менску Віктара Ганчара. Пасьля ўчорашніх падзеяў, – сказаў Сяргей Юшанкоў, – тэкст пастановы, бузумоўна, будзе скарэктаваны.

Гэта самая сапраўдная дыктатура, – заявіў Сяргей Юшанкоў, кмэнтуючы падзеі ў Меснку, – вось чаму мы выступаем супраць саюзу Беларусі і Расеі. Мы разумеем, – сказаў ён, – што колькасьць палітычных свабодаў у такім саюзе будзе значна меншаю, чым зараз у Расеі; мы можам прыйсьці да беларускага варыянту, дзе людзей пазбаўляюць палітычнывх свабодаў.

У праекце пастановы, якую будуць разглядаць заўтра дэпутаты, асуджаецца парушэньне правоў чалавека ў Беларусі і прапануецца правесьці парлямэнція слуханьні на гэтую тэму.

Між тым, Сяргей Юшанкоў выказаў сумнеў, што Дзяржаўная Дума Расеі падтрымае, нават, такі бяскрыўдны праект пастановы. Правыя фракцыі ўжо неаднакроць дамагаліся таго, каб расейскі парлямэнт асудзіў парушэньні правоў чалавека ў Беларусі, аднак левая большасьць заўжды сабатуе гэтыя спробы.

Сяргей Юшанкоў распавядае, што ён часьцяком пытаецца ў дэпутатаў-камуністаў, ці хочуць яны, каб Ельцын абыходзіўся зь імі так сама, як Лукашэнка абыходзіцца са сваёй апазыцыяй. На гэта большасьць дэпутатаў, паводле словаў Юшанкова, выказвае ўпэўненасьць, што зь беларускай апазыцыяй і трэба так абыходзіцца, бо яна, маўляў, фінансуецца Захадам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG