Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 15 кастрычнiка 1999 г.


Алесь Лазоўскі, Менск

14 кастрычніка прадпрыймальнікі Гародні правялі папераджальную акцыю — бальшыня тых, хто гандлюе на рэчавым кірмашы "Паўднёвы" й Цэнтралным кірмашы, на адзін дзень спынілі гандаль. Яны запатрабавалі ад уладаў пачаць рэальныя перамовы з прадстаўнікамі Свабодных прафэсійных зьвязаў прадпрыймальнікаў, адмены некаторых пунктаў прэзыдэнцкага дэкрэту №14, прыняцьця ў поўным аб'ёме дэкрэту, прапанаванага Свабодным прафэсійным зьвязам прадпрыймальнікаў, а таксама спыненьня крымінальнага перасьледу прадпрыймальнікаў за паўторныя дробныя правапарушэньні, адмены абавязковай сэртыфікацыі і гігіенічнай рэгістрацыі на дробныя (да 100 адзінак) партыі тавараў, талённай сыстэмы пры рэалізацыі тавараў і шырокага разуменьня паняцьця "прыхаваны прыбытак". Між тым, сябры афіцыйнага прафэсійнага зьвязу прадпрыймальнікаў "Садружнасьць" сёньня працягвалі працу...

Страйк быў папераджальным таму, што меў на мэце паказаць уладам сур'ёзнасьць намераў прыватных гандляроў, калі пачнуць у адносінах да іх "закручваць гайкі". Кіраўнік Свабоднага прафэсійнага зьвязу прадпрыймальнікаў лічыць арганізатарам не сябе, а беларускія ўлады, якія стварылі прыватным гандлярам ненармальныя ўмовы працы. Страйк паказаў сур'ёзны раскол у прадпрыймальніцкім асяродзьдзі: яго не падтрымалі структуры афіцыйнага прадпрыймальніцкага прафэсійнага зьвязу "Садружнасьць" — на кірмашох, якія кантралюе "Садружнасьць", сёньня гандлявалі.

Але інфармацыя пра колькасьць гарадоў, дзе спыніўся гандаль, была супярэчнай. З Гародні — ідэйнага цэнтру Свабоднага прафэсійнага зьвязу прадпрыймальнікаў — паведамілі, што непрацуюць 80 адсоткаў кірмашоў. "Садружнасьць" падае, што столькі ж працуюць...

Як выказаўся кіраўнік "Садружнасьці" Алег Бортнікаў: "Мы хацелі б засьцерагчы прадпрыймальнікаў краіны ад выкананьня тых лёзунгаў, якія выказваюць апошнім часам прадстаўнікі некаторых апазыцыйных колаў. Яны карыстаюцца папулісцкімі мэтодамі, падаграюць мітынговыя настроі прадпрыймальнікаў і такім чынам зарабляюць сабе палітычны капітал, а ня думаюць пра сапраўднае разьвіцьцё прадпрыймальніцтва ў краіне. Тым самым яны правакуюць улады на нэгатыўнае стаўленьне да прадпрыймальніцтва ўвогуле".

Яго ідэйны апанэнт Валеры Леванеўскі, тлумачачы свае патрабаваньні, адзначае: "Улады на рэальныя перамовы фактычна не пайшлі. Так званыя саступкі нас не задавальняюць — яны не здымаюць вастрыню праблемы. Яны не падпісаныя дзяржаўнымі службовымі асобамі". Леванеўскі так кажа, маючы на ўвазе прапановы дзяржаўнага падатковага камітэту й міністэрства гандлю. Яны толька рэгулююць нормы, закладзеныя ў дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі, які дазваляе канфіскоўваць тавары прадпрыймальнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG