Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 14 кастрычнiка 1999 г.


Юрась Карманаў, Менск

(эфір 13 кастрычніка)
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі распаўсюдзіла інфармацыю пра тое, што сьледчыя ворганы атрымалі, як сказана, "цікавую" інфармацыю аб мейсцы знаходжаньня Віктара Ганчара. Сябры камісыі Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня заяўляюць, што гэтая інфармацыя распаўсюджваецца з мэтай супакоіць грамадскасьць.

Інфармацыю пра быццам бы вядомае мейсца знаходжаньня Віктара Ганчара распаўсюдзіў 1-ы намесьнік міністра ўнутраных справаў Міхаіл Удовікаў, які, нарэшце, выключыў "віленскую" вэрсію зьнікненьня Ганчара. Паводле ягоных словаў, новая інфармацыя патрапіла ў ворганы 3-4 дні таму. "Нам ёсьць над чым працаваць. Інфармацыя цікавая",—заявіў намесьнік міністра ў інтэрв'ю БТ. Дадатковую інфармацыю сп. Удовікаў паведаміць нашаму радыё сёньня адмовіўся, спаслаўшыся на "інтарэсы сьледства".

Цікава, што само сьледства (а менавіта сьледчы гарадской пракуратуры Сяргей Новікаў ) "цікавай інфармацыяй" пакуль не валодае. Учора ён заяўляў нам, што прагрэсу ў справе Ганчра няма. Учора ж увечары са сьледчым размаўляла сакратарка Віктара Гарчара Кацярына Антонік, якой сьледчы Новікаў таксама даводзіў, што новых акалічнасьцяў зьнікненьня Ганчара ня выяўлена. Адсутнасьць каардынацыі ў заявах прадстаўнікоў сьледства і кіраўніцтва МУС дае шырокае поле для высноваў.

Сябра створанай Вярхоўным Саветам 13-га скліканьня дэпутацкай камісіі, што дасьледуе зьнікненьне Ганчара, Генадзь Цярэня назваў распаўсюджаную сп.Удовікавым інфармацыю "лапатаньнем". Ён лічыць, што гэтая інфармацыя мала чым адрозьніваецца ад "віленскай вуткі", якую таксама запусьцілі беларускія спэцслужбы. Генадзь Цярэня сьвяржае, што інфармацыя распаўсюджваецца з даволі акрэсьленай мэтай – імітаваць сьледчыя дзеньні і супакоіць грамадскасьць.

Генадзь Цярэня, аднак, ня здолеў распавесьці пра мерапрымствы, што ладзіць дэпутацкая камісыя ў пошуках Ганчара. Найболшую актыўнасьць пакуль выяўляе жонка Віктара Ганчара Зінаіда, якая сёньня наведала амбасду Польшчы ў Беларусі і атрымала, як яна гаворыць, асабісты ліст ад міністра замежных справаў Польшчы Браніслава Герэмэка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG